Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Каманда «Жаночая логіка» атрымала перамогу ў шоў «Вежа»

26 ліпеня 2021

25 ліпеня дзве каманды Культурна-спартыўнага цэнтра УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» прынялі ўдзел у інтэлектуальна-забаўляльным шоу "Вежа" на канале «Беларусь-2». Каманду «Жаночая логіка» прадстаўлялі - Вароніна Наталля, Кутасіна Жанна і Калыска Наталля. Супернікамі былі артысты заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля беларускай песні «Церніца» - Сямёнаўскі Вадзім, Хлястова Анастасія і Стахоўская Таццяна.

Гэта інтэлектуальнае шоу дае магчымасць праверыць уласныя веды, пахварэць за гульцоў, паназіраць за іх разважаннямі. У студыі былі раскіданыя будаўнічыя элементы розных формаў і памераў, якія зусім не падобныя на простыя геаметрычныя фігуры. Гульня складалася з трох раўндаў, у кожным з якіх задаваліся няпростыя пытанні. За няправільныя адказы ўдзельнікі адпраўляліся ў цэнтр студыі будаваць вежу.

У другім раўндзе, як і ў першым, пытанні задаваліся асобна кожнай камандзе. Вось толькі ўсялякія абмеркавання паміж гульцамі забароненыя. Кожны адказваў за сябе, на сваім планшэце, ня падглядваючы ў суседа.

У завяршальны трэці тур ўдзельнікі па правілах гульні перайшлі без назапашаных балаў. Ўсім гульцам задаваліся агульныя пытанні. У каманд было права на тры навадных пытання і тры версіі. Калі версія была няправільная, гульцы адпраўляліся на «будоўлю». Да самага фіналу ніводная каманда не можа быць упэўненая ў перамозе і інтрыга захоўваецца на працягу ўсяго шоу. Нават адказваючы правільна, удзельнікі могуць прайграць, таму што іх падставяць супернікі, падклаўшы нязручны будаўнічы элемент.

Па выніках цікавай захапляльнай гульні атрымала перамогу каманда «Жаночая логіка». Вядучы уручыў пераможцам памятны прыз - унікальную крыштальную статуэтку-вежу, вырабленую ўручную майстрамі шклозавода «Нёман».

Да спісу навін за 2021 год