Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Аршанскія чыгуначнікі прымуць удзел у Міжнародным фестывалі, прысвечаным 80-годдзю першага залпу "Кацюшы"

16 ліпеня 2021

Фестываль адбудзецца ў Оршы 17 ліпеня. Маштабнае мерапрыемства пачнецца ў вёсцы Пiщалава, дзе прагучаў першы залп легендарнай "Кацюшы". Ля памятнага знака пройдзе ўрачысты мітынг "Даніна памяці", падчас якога ўспомняць імёны герояў, якiя цаной свайго жыцця абаранялі Радзіму. Затым удзельнікі фестывалю накіруюцца ў тэматычны аўтапрабег да мемарыяльнага комплексу "За нашу Савецкую Радзіму" ў Оршы, дзе і адбудзецца адкрыццё патрыятычнага фестывалю. На тэрыторыі спарткомплексу "Алімпіец" будуць працаваць інтэрактыўныя ваенна-гістарычныя пляцоўкі: "Ваенная газета", "Алея лётчыка", "Абарончы рубеж", "Палявы ваенны шпіталь", "Палявая кухня". Сіламі аршанскіх чыгуначнікаў будзе арганізавана тэматычная пляцоўка «Эшалон Перамогі», прысвечаная самаадданым дзеянням на чыгунцы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Наведвальнікі змогуць таксама агледзець дэманстрацыйную пляцоўку сучаснага ўзбраення і прайсці ваенны квэст. Ваенна-гістарычная рэканструкцыя першага залпу рэактыўнай артылерыі пройдзе ў 18.00 у раёне аўтатрасы "Куцеінкі". Завершыць фестываль ўрачысты канцэрт і феерверк. Да спісу навін за 2021 год