Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

«Выхадзіла на бераг Кацюша»

19 ліпеня 2021

Усім вядомая песня Мацвея Блантера і Міхаіла Ісакоўскага ўжо на працягу многіх гадоў, як сімвал Вялікай Перамогі гучыць на самых знакавых мерапрыемствах нашай краіны і далёка за яе межамі. Творчым гімнам прагучала яна і на Міжнародным фестывалі з элементамі гістарычнай рэканструкцыі, прымеркаваным да 80-годдзя першага залпу «Кацюшы», які адбыўся 17 ліпеня ў г. Орша. 

У праграме фестывалю актыўны ўдзел прынялі і чыгуначнікі, пабываўшы на ўрачыстым мітынгу «Даніна памяці» каля памятнага знака ў в.Пiщалава Аршанскага раёна, на месцы першага залпу легендарнай «Кацюшы», на ўрачыстым адкрыцці фестывалю на мемарыяльным комплексе «За нашу Савецкую Радзіму».

На тэрыторыі спарткомплексу "Алімпіец" працавалі 20 інтэрактыўных ваенна-гістарычных пляцовак з праходжаннем ваеннага квэста і ўручэннем прызоў. Пляцоўка «Эшалон Перамогі» была распрацавана і арганізавана структурнымі падраздзяленнямі Аршанскага чыгуначнага вузла: Домам культуры, станцыяй Орша, дыстанцыяй пуці і дыстанцыяй грамадзянскіх збудаванняў. Навучэнцы Аршанскага каледжа - філіяла УА «Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту» прапаноўвалі ўдзельнікам праз «тунэль часу» апынуцца у 1941 годзе ў ролі салдата: кідаць гранаты, прайсці міннае поле, трымаць абарону, праверыць сябе на трываласць, а самае галоўнае - адказаць на гістарычныя пытанні аб першым залпе легендарнай «Кацюшы».

Аматарскія калектывы Дома культуры чыгуначнікаў творчымі нумарамі разам з гледачамі ўспаміналі гераічныя этапы гісторыі краіны ад пачатку Вялікай Айчыннай вайны да нашых дзён. Стылізаваныя касцюмы ўзмацнялі эфект канцэртных нумароў, захапляючы за сабой у гераічнае мінулае. Харэаграфічны калектыў Тэатр танца (кіраўнік Ірына Сянчыла) стварыў танцавальную кампазіцыю на папуры ваенных песень. Гледачам запомніўся спецыяльна падрыхтаваны для канцэрту танец «Кацюша», яны з задавальненнем паўтаралі рух юных артыстаў. Вельмі хвалююча прагучаў квінтэт «Героям прысвячаецца» студыі эстраднай песні «Онікс» (Кіраўнік Алена Пшевальская), сугучныя ў адзіны матыў галасы трывогі і радасці ў песні «Перазвоны" Алены Брайчэўскай прымусілі гледачоў затаіць дыханне і яшчэ раз у думках выказаць падзяку героям вайны. Шматлікі склад узорнага ансамбля танца «Ві-за-ві» (кіраўнік Алеся Васілеўская) гэтак жа закрануў сэрцы гледачоў ваеннай тэматыкай, рознакаляровай палітрай яркіх фарбаў сцэнічных касцюмаў, танцавальнымі кампазіцыямі, якія стваралі святочную атмасферу міру і дабра.

Прыгожы валошкавы вянок з песень, дуэтаў, трыо, сольных нумароў «сплялі» удзельнікі Народнага ансамбля народнай песні «Славяначка» (кіраўнік Таццяна Шук). Сапраўдную танцавальную пляцоўку стварыў падчас свайго выступу саліст студыі сольнага спевў «Канцiлена» Віктар Ганчарэнка. 

Афармленне канцэртнай пляцоўкі выклікала вялікую цікавасць у дарослых і дзяцей. Усім хацелася зрабіць фота на памяць. А ў канцы праграмы ўсе разам і артысты, і гледачы выканалі легендарную «Кацюшу».

Дзякуй героям вайны за свет. І колькі бы не ішлі гады, краіна ніколі не забудзе ўсё, што зроблена ў грозныя саракавыя гады дзеля Вялікай Перамогі.
 

    

Да спісу навін за 2021 год