Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

На дапамогу спяшаецца Чырвоны Крыж

16 ліпеня 2021

Надвор'е ў Беларусі б'е тэмпературныя рэкорды дзень за днём. Слупок тэрмометра падымаецца з кожным днём усё вышэй. Высокая тэмпература паветра можа прывесці да пагаршэння стану здароўя на працоўных месцах. Асабліва гарачая пара ва ўсіх сэнсах гэтага слова цяпер у пуцейцау. У гэтай сітуацыі на дапамогу чыгуначнiкам прыйшлі работнікі Дарожнай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. Больш за 600 літраў чыстай бутыляванай пітной вады атрымалі работнікі Мінскага і Аршанскага чыгуначных вузлоў. Валанцёры пабывалі ў Мінскай дыстанцыі шляху, лакаматыўным дэпо Мінск і Мiнскiм вагонным дэпо: вада прыйшлася дарэчы пуцейцам, лакаматыўным брыгадам, аглядчыкам-рамонтнікам вагонаў. На Аршанскім вузле валанцёры наведалі станцыю Орша, дыстанцыі шляху і ахоўных лесанасаджэнняў, вагоннае дэпо. Дарожная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа штогод праводзіць акцыю «Спякота». Калі тэмпература паветра трымаецца вышэй +28 градусаў на працягу трох дзён запар, валанцёры і супрацоўнікі БТЧК раздаюць пітную ваду і аказваюць першую дапамогу. Да спісу навін за 2021 год