Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

На вакзале чыгуначнай станцыі Барысаў з'явілася незвычайная фотозона і фотавыстава

03 жніўня 2021

29 ліпеня, напярэдадні прафесійнага свята - Дня чыгуначніка, на вакзале чыгуначнай станцыі Барысаў усталяваны макет фотозоны і фотавыставы, прымеркаваных да 150-годдзя адкрыцця руху на ўчастку Масква - Брэст.

У лістападзе 2021 года споўніцца 150 гадоў чыгуначнаму ўчастку Масква - Брэст. 28 лістапада 1871 года былі адкрыты рэгулярныя зносіны па гэтаму маршруту.

Цяпер у вялікай зале чакання, якая выходзіць на платформу, можна даведацца пра гісторыю ўсіх станцый і вакзалаў, якія знаходзяцца на гэтым участку.

Старыя фатаграфіі, факты з гісторыі - прабавіць час у чаканні цягніка пасажыры змогуць з карысцю і з цікавасцю.

Фотозона прадстаўлена верставым слупом з паказальнікамі адлегласцяў да Масквы і Брэста, усталяваным на ім званом і старай валізкай.

З нагоды юбілейнай даты Беларуская чыгунка рэалізуе шэраг іміджавых мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне багатай гісторыі і ўмацаванне традыцый у працоўных калектывах магістралі, а таксама папулярызацыі чыгуначнага транспарту ў грамадстве.

Да спісу навін за 2021 год