Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

На вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі размясцілі незвычайную выставу «Гістарычны багаж»

06 жніўня 2021

Інтэрактыўная мабільная выстава «Гістарычны багаж» - мультымедыйны гісторыка-асветніцкі праект - размясцілася ў зале чакання Канкорс на трэцім паверсе вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі. Месца размяшчэння кампазіцыі не выпадкова. Менавіта чыгункі, будаўніцтва якіх пачалося ў XIX стагоддзі, як магутны каркас, звязваюць разам рэгіёны і краіны, даюць імпульс іх эканамічнаму і культурнаму развіццю.

Кожная выстава прапануе падарожніку папоўніць свой дарожны "багаж" ведамі пра мінулае і сучаснасць горада, у які ён прыбыў, адчуць яго непаўторнасць, месца і ролю ў гісторыі краю і ўсёй краіны. Яна знаёміць з помнікамі гісторыі і культуры горада, духоўнай спадчынай яго мінулага, знакамітымі людзьмі, якія тут нарадзіліся ці калі-то жылі.

Экспазіцыя, размешчаная на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі, прысвечана гісторыі горада-героя Мінска, у тым ліку подзвігу жыхароў сталіцы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, выдатным асобам, помнікам архітэктуры, мемарыяльным комплексам, музеям.

Праект рэалізуецца ў рамках Года народнага адзінства. У нашай краіне на працягу стагоддзяў побач жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў, рэлігій і культур. Гэта разнастайнасць стала візітнай карткай Беларусі, яе унікальнай спадчынай і неацэнным дарам продкаў, якое неабходна захаваць дзеля міру і згоды ў грамадстве, дабрабыту і працвітання будучых пакаленняў.

Да спісу навін за 2021 год