Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Заслужаны падарунак у гонар 150-гадовага юбілею

13 жніўня 2021



Першая прэмія па выніках рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання чыгуначных вакзалаў за 2020 год прысуджана вакзалу станцыі Орша УП "Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі".

Чыгуначны вакзал станцыі Орша - адзін з самых буйных вакзалаў 1 класа на Беларускай чыгунцы.
Для вялікай колькасьці пасажыраў вакзал з'яўляецца, з аднаго боку, своеасаблівымі «ўсходнімі варотамі» ў Рэспубліку Беларусь, з другога боку, візітнай карткай чыгункі ў цэлым. Таму адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці работнікаў станцыі Орша з'яўляецца падтрыманне чыгуначнага вакзалу ў належным тэхнічным і эстэтычным стане, як аднаго з фактараў забеспячэння высокай культуры абслугоўвання пасажыраў.

За 2020 год на станцыі Орша-Цэнтральная праведзена вялікая праца па пераабсталяванні і добраўпарадкаванні: закуплена новае абсталяванне для білетных кас, выраблены касметычны рамонт вакзальнага комплексу, ажыццёўлена пераабсталяванне медыцынскага пункта вакзала, часткова заменена мэбля ў пакоях адпачынку вакзалу. На прывакзальнай плошчы да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне адрамантаваны мемарыяльны комплекс герою-чыгуначніку Канстанціну Заслонаву, мадэрнізавана асвятленне помніка «Паравоз».

У рамках рэалізацыі ўказа ад 31.12 2018 №506 "Аб развіцці Аршанскага рэгіёна Віцебскай вобласці» вакзальны комплекс станцыі Орша уключаны ў маршрут прамысловага турызму Рэспублікі Беларусь.

Віншуем з заслужанай узнагародай работнікаў вакзальнага комплексу на чале з начальнікам вакзала Машарскім Кірылам Міхайлавічам!

Гістарычная даведка

Чыгуначны вакзал на станцыі Орша быў пабудаваны ў 1871 годзе з увядзеннем у эксплуатацыю чыгуначнай лініі Масква-Брэст. І ў 2021 годзе вакзал адзначае 150 гадоу з дня заснавання.

Пры захаванні агульнага архітэктурнага гістарычнага аблічча будынка інтэр'еры ўнутраных памяшканняў цалкам рэканструяваны, выкананы ў сучасным стылі, з ужываннем еўрапейскіх тэхналогій і матэрыялау. Праведзена поўная мадэрнізацыя абсталявання вакзальнага комплексу, якая дазволіла значна палепшыць умовы абслугоўвання і знаходжання, як пасажыраў, так і работнікаў вакзальнага комплексу.

Да спісу навін за 2021 год