Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Вакзалу станцыі Мінск-Пасажырскі прысуджана другая прэмія

16 жніўня 2021

Па выніках рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання чыгуначных вакзалаў за 2020 год вакзал станцыі Мінск-Пасажырскі стаў уладальнікам другой прэміі сярод пазакласных вакзалаў.

Дзейнасць станцыі Мінск-Пасажырскі накіравана на поўнае задавальненне патрабаванняў, пажаданняў і чаканняў пасажыраў пры безумоўным забеспячэнні бяспекі руху. Станцыя прымае і адпраўляе пасажырскія цягнікі міжнароднага, міжрэгіянальнага, рэгіянальнага паведамленняў, гарадскіх ліній, таксама займаецца пропускам грузавых цягнікоў.

Апроч транспартных паслуг на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі аказваюцца наступныя віды паслуг:

- прыём, перавозка , выдача багажу і грузабагажу;

- пагрузка (разгрузка) багажу, грузабагажу на транспарт кліента (з транспарту кліента);

- захоўванне багажу або грузабагажу фізічных асоб, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў;

- аказанне паслуг насільшчыкамі кругласутачна;

- прадастаўленне паслугі знаходжання ў зале павышанай камфортнасці;

- прадастаўленне паслугі знаходжання пасажыраў з дзецьмі ў пакоі маці і дзіцяці;

- залы чакання;

- зарадка мабільных тэлефонаў, планшэтаў і ноўтбукаў (зала чакання Канкорс);

- перадача аб'явы па сістэме гучнай абвесткі.

- прадастаўленне рэкламнай прасторы;

- прадастаўленне паслуг гасцініцы «Экспрэс» (82 камфартабельных нумары для пражывання).

У 2020 годзе былі выкананы мерапрыемствы, якія дазваляюць людзям з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі карыстацца паслугамі Беларускай чыгункі самастойна:

- абсталявана спецыяльная каса №3 (паніжаная) па продажы праязных дакументаў для абслугоўвання пасажыраў з парушэннем апорна-рухальнага апарата ў касавым зале чыгуначнага вакзала (левае крыло);

- устаноўлены тактыльныя мнемасхемы планаў паверхаў на вакзале і мнемасхемы нумароў у гасцініцы «Экспрэс», інфармацыйныя таблічкі аб размяшчэнні платформаў і шляхоў (у зале чакання Канкорс) і асноўных аб'ектаў інфармавання на вакзале, выкананыя з выкарыстаннем шрыфта Брайля, праведзена кладка тактыльных папераджальных і накіроўвалых гранітных пліт ля ўваходу ў будынак вакзалу для людзей з інваліднасцю па зроку;

- выканана адаптацыя кабінак санвузлоў на вакзале, у гасцініцы «Экспрэс» абсталявана два нумары для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі;

- уведзена ў эксплуатацыю гукавая сістэма навігацыі для забеспячэння індывідуальнай мабільнасці невідушчых і слабавідушчых людзей «Крокі на гукі».

Высокі ўзровень паслуг, якія прадстаўляюцца станцыяй Мінск-Пасажырскі, пацверджаны сертыфікатамі адпаведнасці. На станцыі Мінск-Пасажырскі сістэма менеджменту якасці паслуг, якія прадстаўляюцца станцыяй Мінск-Пасажырскі, ўкаранёна і сертыфікавана на адпаведнасць міжнародным патрабаванням ISO 9001 з 2003 года.

 

Да спісу навін за 2021 год