Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Чыгунка - не месца для гульняў

06 жніўня 2021

    За 1-е паўгоддзе 2021 года на Мінскім аддзяленні чыгункі зарэгістравана 27 выпадкаў траўміравання грамадзян на чыгунцы, не звязаных з вытворчасцю (за аналагічны перыяд 2020 года - 20 выпадкаў). Колькасць пацярпелых склала 27 чалавек (у 2020 годзе - 20 чалавек), з іх смяротна траўмавана 14 чалавек (у 2020 годзе - 12).
      Зафіксавана 2 выпадкі траўміравання непаўналетніх грамадзян, за аналагічны перыяд 2020 гады - ні аднаго выпадку.
       Усе выпадкі траўміравання грамадзян адбыліся па прычыне невыканання правілаў знаходжання на чыгуначных шляхах, асабістай неасцярожнасці ў зоне падвышанай небяспекі паблізу чыгункі на перагонах і станцыях.
         З агульнай колькасці пацярпелых 20% грамадзян у момант траўміравання знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.
      Для прадухілення выпадкаў невытворчага траўматызму на аддзяленні чыгункі выконваецца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў. У перыяд з 16.03.2021 па 29.03.2021 і з 17.05.2021 па 28.05.2021 праведзены акцыі «Дзеці і бяспека», накіраваныя на папярэджанне выпадкаў траўміравання дзяцей. Падрыхтаваны інфармацыйныя лісты аб траўміраванні падлеткаў на аб'ектах чыгуначнага транспарту за 2020-2021 гады для выступаў ва ўстановах адукацыі. Распрацавана і размешчана на станцыях наглядная інфармацыя аб небяспецы паражэння электрычным токам.
        Для прадухілення наезду рухомага складу на грамадзян і транспартныя сродкі лакаматыўнымi брыгадамi толькі ў межах Мінскага аддзялення чыгункі было ўжыта 71 экстранае тармажэнне, з іх папярэджана 46 наездаў.
      Сіламі работнікаў дыстанцый шляху, электразабеспячэння, маторвагоннага і лакаматыўных дэпо, начальнікаў і працаўнікоў станцый ва ўстановах адукацыі, размешчаных у прылеглых да чыгункі раёнах, праведзены тлумачальна-прафілактычныя выступы. Пры гэтым асаблівая ўвага звярталася на небяспеку паразы электрычным токам, знаходжанне ў слухаўках і выкарыстанне сродкаў сотавай сувязі на аб'ектах чыгуначнага транспарту.
       Так, за 6 месяцаў праведзены 1003 гутаркі ва ўстановах адукацыі і на прадпрыемствах, якімі было ахоплена 82561 чалавек, у тым ліку - 56425 непаўналетніх. Ва ўстановах адукацыі 123 разы паказаны фільмы адпаведнай тэматыкі. Распаўсюджана 6207 памятак па бяспецы знаходжання грамадзян на чыгуначных шляхах. Сумесна з праваахоўнымі органамі і работнікамі ваенізаванай аховы праведзена 393 рэйда, накіраваных на зніжэнне невытворчага траўматызму. У выніку такіх рэйдаў з аб'ектаў чыгункі выдаленыя 68 грамадзян, якія знаходзiлiся ў стане алкагольнага (наркатычнага, таксічнага) ап'янення.


ПАМЯТАЕЦЕ, ШТО ЧЫГУНКА ГЭТА НЕ МЕСЦА ДЛЯ ГУЛЬНЯЎ, 

А ЗОНА ПАВЫШАНАЙ НЕБЯСПЕКI, ДЗЕ КОШТ НЯЎВАЖЛІВАСЦI - ВАША ЖЫЦЦЁ І ЗДАРОЎЕ.


Да спісу навін за 2021 год