Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Золата маршчын ...

04 кастрычніка 2021

1 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень пажылых людзей, рашэнне аб гэтым было прынята Генеральнай Асамблеяй ААН у 1990 годзе. У нашай краіне свята адзначаецца з 1992 года. Цяпер штогод, у залатую увосень мы ўшаноўваем тых, хто ўсе свае сілы і веды прысвяціў свайму народу, хто аддаў здароўе і маладосць маладому пакаленню, тых хто ўсё жыццё аддаў працы. Залатая восень - багата шчодрасцю, багата ураджаем, а наша старэйшае пакаленне багата сваёй мудрасцю, сваёй сям'ёй, сваёй жыццёвай гісторыяй.

Адміністрацыя, актывісты ПА ГА «БРСМ», прафсаюзная арганізацыя станцыі Маладзечна ў Міжнародны дзень пажылых людзей з віншаваннямі і падарункамі наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Габриновича Мікалая Іванавіча. Падчас сустрэчы Мікалай Іванавіч і яго жонка выказалі словы ўдзячнасці ў адрас работнікаў станцыі Маладзечна.

Сустрэча з ветэранам заўсёды пакідае пасля сябе самыя цёплыя ўспаміны, бо пасля гутаркі з пажылымі людзьмі заўсёды з'яўляюцца новыя сілы для здзяйсненні і дасягненні мэтаў, менавіта ў іх мы бярэм прыклад, як трэба працаваць і шанаваць кожны дзень свайго жыцця. Мы жадаем старэйшаму пакаленню павагі блізкіх, здароўя на ўсе гады і доўгага жыцця на радасць сям'і!

Да спісу навін за 2021 год