Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Вераснёвая стужка навін на Дзіцячай чыгунцы ім.К.С.Заслонова

04 кастрычніка 2021

Першы месяц восені быў адзначаны вельмі цікавай і важнай падзеяй. У рамках праводзімай на Беларускай чыгунцы маладзёжнай палітыкі прайшла сустрэча маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам Мінскага аддзялення ў Культурна-спартыўным цэнтры чыгуначнікаў. Сярод арганізацый сацыяльнай сферы Мінскага аддзялення асноўныя напрамкі сваёй дзейнасці прадставіла Дзіцячая чыгунка им.К.С.Заслонова. З вялікай цікавасцю ўдзельнікі мерапрыемства разглядалі творчыя работы юных чыгуначнікаў, назіралі за працай дзеючага макета чыгункі. З гісторыяй дзіцячай магістралі можна было пазнаёміцца па фатаграфіях, размешчаных на стэндах, а таксама па інфармацыйных раздзелах інфакіёска.

Для маладых спецыялістаў быў арганізаваны пазнавальны квэст. Свае пытанні ўдзельнікам квэста задавалі і выхаванцы малой Беларускай. У ліку маладых знаўцаў былі выпускнікі дзіцячай магістралі. Напрыклад, Рафаэль Цвірко, памочнік машыніста маторвагоннага дэпо Мінск, на працягу пяці гадоў быў юным чыгуначнікам і адзначае, што  будучую прафесію абраў менавіта на Дзіцячай чыгунцы.

Дзень горада - адзін з самых любімых восеньскіх святаў мінчан. Беларуская сталіца маляўніча і весела адзначыла свой 954-ы дзень нараджэння. У рамках Дня горада на Дзіцячай чыгунцы адбыліся святочныя мерапрыемствы. Яркім беларускім каларытам была напоўнена святочная канцэртная праграма, падрыхтаваная творчымі калектывамі Мінскага Культурна-спартыўнага цэнтра чыгуначнікаў. На працягу дня для пасажыраў гучала беларуская народная і сучасная музыка ў «Сталічным экспрэсе» дзіцячай магістралі і на пероне станцыі Заслонава.

26-га верасня на Дзіцячай чыгунцы панавала асаблівая атмасфера. Чарговы 66-ы сезон летняй паяздной практыкі паспяхова завяршыўся. Сонечны восеньскі дзень дарыў самыя прыемныя, самыя запамінальныя эмоцыі радасці і суму. На пероне станцыі Заслонава сабраліся юныя чыгуначнікі, іх бацькі і сябры, а таксама выпускнікі дзіцячай магістралі мінулых гадоў. Дружнымі апладысментамі ўсе прысутныя віталі прыбыццё апошняга цягніка адыходзячага сезона.

Прагучаў «Гімн Беларускай чыгункі» і ўрачыстая лінейка аб'яўляецца адкрытай. Начальнікі змен юных чыгуначнікаў рапартуюць пра гатоўнасць да падвядзення вынікаў летняй паяздной практыкі. З паспяховым завяршэннем сезону павіншаваў усіх прысутных ганаровы госць Балаеў Аляксандр Барысавіч, у мінулым начальнік Дзіцячай чыгункі. Ён пажадаў юным чыгуначнікам моцнага здароўя, поспехаў і ўдачы. Падчас мерапрыемства Аляксандр Барысавіч быў адзначаны нагрудным знакам Дзіцячай чыгункі за вялікі ўклад у развіццё яе вучэбна-тэхнічнай базы.

Пры падвядзенні вынікаў сезона летняй практыкі юныя чыгуначнікі, якія паказалі выдатныя вынікі ў тэарэтычнай, практычнай падрыхтоўцы і прынялі актыўны ўдзел у грамадскім жыцці былі ўзнагароджаны знакам «Выдатнік Дзіцячай чыгункі». Пераможцам конкурсу «Лепшы па прафесіі» сярод машыністаў цеплавоза, дзяжурных па чыгуначнай станцыі, пуцейцаў і праваднікоў пасажырскага вагона ўручылі граматы і нагрудныя значкі.

Адзін з самых хвалюючых і кранальных момантаў на лінейцы - ўручэнне памятных дыпломаў аб заканчэнні навучання на дзіцячай магістралі нашым выпускнікам. Вельмі сумна расставацца рабятам з роднай магістраллю, бо на малой Беларускай яны знайшлі сапраўдных сяброў, пасталелі і выбралі сваю жыццёвую дарогу. І ў многіх яна - жалезная. Пятнаццаць з сарака пяці выпускнікоў 2021 года вырашылі звязаць свой лёс з чыгункай і паступілі ў профільныя ўстановы адукацыі Мінска, Оршы і Гомеля. Найлепшыя з ліку выпускнікоў былі ўзнагароджаны памятнымі гадзіннікамі ад начальніка Дзіцячай чыгункі.

Час, праведзены на Дзіцячай чыгунцы, застанецца для хлопчыкаў і дзяўчынак, як яркі ўспамін з дзяцінства, дзе кожны з іх пакінуў часцінку сваёй душы, і вопыт зладжана працаваць у камандзе спатрэбіцца нашым выпускнікам ў дарослым жыцці.

Лепшай зменай сезону стала змена №4. Пераходзячы вымпел і дыплом былі ўручаны начальніку змены Уладу Шэраму і інструктару Ілоне Блізнюк. У юных чыгуначнікаў змены №4 выдатныя паказчыкі ў спорце. Іх каманда перамагла ў футбольным турніры 2021 сярод юных чыгуначнікаў і стала ўладальнікам спартыўнага кубка.

Начальнік Дзіцячай чыгункі Савіч Валерый Віктаравіч павіншаваў рабят з ўзнагародамі і завяршэннем сезону, а выпускнікам пажадаў дасягнення ўсіх пастаўленых мэтаў.

Па традыцыі Валерый Віктаравіч абвясціў аб заканчэнні 66-га сезона руху цягнікоў, і юныя чыгуначнікі выканалі гімн Дзіцячай чыгункі.

На працягу ўсяго сезону для юных чыгуначнікаў было арганізавана шмат разнастайных экскурсій, цікавых сустрэч, майстар-класаў. Рабяты прымалі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў,  арганізаваных на Беларускай чыгунцы і Мінскім аддзяленні чыгункі, а таксама ў грамадскім жыцці горада Мінска.

За час летняй паяздной практыкі 2021 года юныя чыгуначнікі правезлі па сваёй магістралі больш за 36 тысяч пасажыраў з ліку мінчан і гасцей нашай сталіцы. Да спісу навін за 2021 год