Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Конкурс, прысвечаны 150-годдзю чыгуначных зносін Масква - Брэст

12 кастрычніка 2021

Конкурс праводзіўся ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 150 годдзя чыгуначных зносін Масква - Брэст.

У конкурсе бралі ўдзел 4 каманды - навучэнцы Брэсцкага і Аршанскага каледжаў - філіялаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, а таксама работнікі Мінскага і Брэсцкага аддзяленняў Беларускай чыгункі.

Гледачамі сталі выхаванцы Дзіцячай чыгункі ім. К.С.Заслонава і навучэнцы Мінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа чыгуначнага транспарту ім. Е. П. Юшкевіча.

Конкурс складаўся з 6 этапаў. Сярэднія па складанасці пытанні на чыгуначную тэматыку «Інтэлектуальнай размінкі» дапамаглі ўдзельнікам наладзіцца на працоўны лад, адказамі на 15 пытанняў тура «Ад Масквы да Брэста» сталі назвы станцый і вакзалаў, размешчаных на гэтым участку, а сетку «Эрудыт-крыжаванкі» выбудавалі ў выглядзе ліку «150».

5 этап конкурсу называўся «Прафесіянал сваёй справы». Завяршальны этап "Інтэлектуальная крама» уключаў у сябе 20 пытанняў са сферы агульных ведаў.

Пераможцам конкурсу стала каманда Мінскага аддзялення чыгункі. На другім месцы - каманда Брэсцкага аддзялення чыгункі, трэцяе месца занялі навучэнцы Аршанскага каледжа чыгуначнага транспарту - філіяла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.

Да спісу навін за 2021 год