Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Гістарычная чыгунка

26 лістапада 2021

150 гадоў таму, 16 (28) лістапада 1871 года, паравозныя гудкі ўпершыню прагучалі ў Мінску і многіх іншых населеных пунктах, размешчаных уздоўж лініі Смаленск - Брэст. Гэта падзея стала важнай вехай у гісторыі Беларускай магістралі і нашай краіны. Дзіцячая чыгунка ім. К. С. Заслонава не засталася ў баку ад гэтай знакавай падзеі.

У рамках святкавання юбілею Маскоўска-Брэсцкай чыгункі юныя чыгуначнікі наведалі ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 150-годдзю з дня ўтварэння лакаматыўнага дэпо Мінск, Мінскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі, Мінскай дыстанцыі пуці і станцыі Мінск - Сартавальны ў сталічным Культурна-спартыўным цэнтры чыгуначнікаў. З вялікай цікавасцю рабяты даведваліся аб цікавых фактах з гісторыі чыгуначных зносін Масква-Брэст і аб стварэнні першых прадпрыемстваў, якія забяспечвалі бесперабойную і безаварыйную працу магістралі, дзякуючы якой і пачалася чыгуначная гісторыя Мінска.

У навучальным цэнтры Дзіцячай чыгункі была арганізавана выстава малюнкаў "Аб'ядноўваючы лёсы - скарачаючы адлегласці". У сваіх творчых работах юныя чыгуначнікі адлюстравалі сваё бачанне аб гістарычнай чыгунцы.

У зале гісторыі Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі прайшла віктарына, прысвечаная 150-годдзю Маскоўска-Брэсцкай чыгуначнай магістралі. Сярод удзельнікаў - выхаванцы дзіцячай чыгункі - знаўцы гісторыі чыгунак. Галоўная мэта віктарыны - актывізаваць пазнавальную дзейнасць юных чыгуначнікаў, садзейнічаць павышэнню цікавасці да традыцый, гісторыі і прафесій чыгуначнага транспарту.

У самым пачатку турніру на этапе "Візітная картка" юныя чыгуначнікі праявілі знаходлівасць і пачуццё гумару. Важна адзначыць, што ўсе візітоўкі ўдзельнікаў былі прасякнуты адной агульнай лініяй - чыгуначнай, таму з пытаннямі "Чыгуначнай размінкі" рабяты  справіліся на "выдатна".

Усе этапы віктарыны патрабавалі ад удзельнікаў  не толькі шырокіх ведаў, але і здольнасці лагічна думаць, хутка прымаць рашэнне, а часам праявіць кемлівасць.

Галоўнай тэмай віктарыны стала гісторыя і развіццё Маскоўска-Брэсцкай чыгуначнай магістралі. Было складана, прысутнічала хваляванне, але ўдзельнікаў падтрымлівалі балельшчыкі, а гэта было вельмі важна і надавала сіл для перамогі. У перапынках паміж этапамі віктарыны былі арганізаваны музычныя паўзы, балельшчыкі разгадвалі рэбусы, фразы, зашыфраваныя азбукай Морзэ.

У заданні «Пытанне з чорнай скрыні» ўдзельнікі віктарыны прадэманстравалі свае прафесійныя веды, паспяхова разгадалі складаную крыжаванку, кампетэнтна і дакладна расказвалі аб развіцці Беларускай чыгункі ў сучасных умовах.

На апошнім этапе віктарыны пад назвай "Інтэлектуальная крама" рабяты  актыўна адказвалі на пытанні з розных абласцей ведаў.

Усе ўдзельнікі паказалі выдатную гульню. Члены журы адзначылі добрае веданне гісторыі, высокі ўзровень эрудыцыі і шырокі кругагляд.

У вострай інтэлектуальнай барацьбе перамогу атрымаў юны чыгуначнік змены №4 Пухцееў Міхаіл, II прызавое месца заняў юны чыгуначнік змены №4 Млечка Ягор, на III месцы - юны чыгуначнік змены №3 Бялянкоў Даніла.

Пераможцы атрымалі дыпломы і сувеніры. Усе ўдзельнікі віктарыны былі ўзнагароджаны памятнымі значкамі і салодкімі прызамі. Да спісу навін за 2021 год