Хварэем за нашых
01 снежня 2021
3 снежня 2021 г. у 17.00 у малой зале Палаца Рэспублікі адбудзецца заключны гала-канцэрт Мінскага гарадскога фестывалю народнай творчасці «Сузор'е», у якім прымуць удзел творчыя калектывы Культурна-спартыўнага цэнтра «Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі»:
- узорны ансамбль танца «Цягнічок», кіраўнік Вольга Васільеўна Шапавалава;
- узорны тэатр лялек, кіраўнік Святлана Пятроўна Дземчанка.
З 16.00 працуе выстава, на якой можна ўбачыць работы народнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Чарадзеі", кіраўнікі Валянціна Іванаўна Жыткевіч і Юрый Віктаравіч Галавiзнiн. Да спісу навін за 2021 год