Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Разам дружная сям'я

08 снежня 2021

«Разам дружная сям'я» так называўся канцэрт узорнага ансамбля танца «Ві-за-ві» і школы танца «VI-ZA-VI kids», які прайшоў 28 лістапада ў Доме культуры чыгуначнікаў г.Орша. Гледачы акунуліся ў дзівосны свет творчасці, майстэрства, дзіцячай фантазіі і сучаснага танца. За кулісамі з хваляваннем сачылі за выступамі сваіх выхаванцаў педагогі, кіраўнікі творчых калектываў Алеся Васілеўская (ансамбль «Ві-за-ві») і Анастасія Вольская (школа танца «VI-ZA-VI kids»), дзякуючы якім калектывы развіваюцца і растуць, бо менавіта яны паднімаюць гэтых дзяцей па прыступках майстэрства ўсё вышэй і вышэй. За сваю шматгадовую гісторыю танцавальныя калектывы неаднаразова станавіліся лаўрэатамі абласных, рэспубліканскіх і Міжнародных конкурсаў па харэаграфіі і фестываляў, уладальнікамі Гран-пры.

Былі паказаны 26 харэаграфічных нумароў, у якіх удзельнічалі 245 выхаванцаў розных узроставых груп, самым юным артыстам яшчэ няма трох гадоў і для многіх гэты канцэрт стаў дэбютам.

«Ві-за-ві» - гэта няпроста групы дзяцей, захопленых танцамі розных стыляў і напрамкаў, гэта вялікая творчая сям'я. Яны ўмеюць сябраваць, умеюць падтрымаць адно аднаго ў любой сітуацыі. І, вядома, гэта ўсё дзякуючы ўмеламу падыходу да дзяцей кіраўніка Алесі Васілеўскай і іх бацькоў. На старэйшых раўняюцца малыя, удзельнікі школы танца «VI-ZA-VI kids». Уменне сябраваць, быць заўсёды разам, прывіваецца дзецям з першых творчых крокаў і праектаў.

Напярэдадні мерапрыемства была арганізавана фота-выстава «Мы разам», дзе прынялі ўдзел сем'і юных артыстаў. Бо менавіта разам, адной вялікай дружнай сям'ёй бацькоў і кіраўнікоў можна выгадаваць дзіўна таленавітых дзяцей. Па традыцыі перад прысутнымі гледачамі з прывітальным словам выступіла загадчык Дома культуры чыгуначнікаў Скрага Т.Э., якая адзначыла талент, прафесійнае майстэрства і адданасць сваёй справе кіраўнікоў, падзякавала юным артыстам за вялікае старанне, якое заўсёды прыводзіць да вялікага творчага поспеху, а таксама бацькоў за падтрымку і дапамогу ў развіцці дзіцячага таленту і ўручыла памятныя падарункі сем'ям-пераможцам фота-выставы.

У наступным годзе ўзорнаму ансамблю танца «Ві-за-ві» спаўняецца 25 гадоў, а школе танца «VI-ZA-VI kids» 5 гадоў. Абодва калектывы ўжо прыступілі да падрыхтоўкі святочнай праграмы. Наперадзе ўсіх гледачоў чакае іх вялікі Навагодні канцэрт, які адбудзецца 9 студзеня на сцэне ДК чыгуначнікаў. Гэта зноў яркія нумары, выдатныя касцюмы, цудоўная музыка - усе галоўныя складнікі прыгожага свята.

 

 

 

Да спісу навін за 2021 год