Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Правілы бяспечных паводзін на чыгунцы

23 снежня 2021

У рамках правядзення прафілактычнага мерапрыемства «Дзеці і бяспека» 17 снежня на чыгуначным вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі супрацоўнікі міліцыі сумесна з работнікамі аддзялення чыгункі праводзілі гутаркі з пасажырамі, звяртаючы іх увагу на выкананне правілаў бяспечных паводзінаў на чыгунцы. Дзецям і дарослым уручалі маляўнічыя памяткі.

Да сумных наступстваў часцей за ўсё прыводзяць знаходжанне ў зоне павышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап'янення, размовы па мабільным тэлефоне і праслухоўванне музыкі ў навушніках пры пераходзе шляхоў, паражэнне электрычным токам кантактнай сеткі, адсутнасць кантролю за дзецьмі з боку бацькоў і дарослых, парушэнне вадзіцелямі правілаў дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў.

Катэгарычна забараняецца:

• хадзіць па пуцях, пераходзіць пуці адразу пасля праходу поезда або перад цягніком, які блізка ідзе;

• карыстацца навушнікамі і мабільнымі тэлефонамі пры пераходзе праз чыгуначныя пуці;

• пералазіць пад вагонамі ці праз аўтасчэпкі для пераходу шляху, занятага рухомым саставам;

• выходзіць і садзіцца ў вагон на хаду поезда;

• знаходзіцца каля краю платформы, праходзіць уздоўж чыгуначных шляхоў бліжэй за 5 м ад крайняй рэйкі;

• на электрыфікаваных участках паднімацца на кантактныя апоры і дах рухомага складу.

У адпаведнасці з ч. 4 арт. 18.2 КаАП Рэспублікі Беларусь праход па чыгуначных шляхах або знаходжанне на чыгуначных шляхах у месцах, не прызначаных для іх перасячэння, цягне накладанне штрафу ў памеры да 2 базавых велічынь.

Да спісу навін за 2021 год