Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Нашы дзеці - наша будучыня

24 снежня 2021

Па ўсёй рэспубліцы ў гэтыя перадсвяточныя дні праходзіць дабрачынная акцыя «Нашы дзеці», якая дапамагае дзецям акунуцца ў навагоднюю казку і адчуць чараўніцтва свята. Не засталіся ў баку і чыгуначнікі.

У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» 23 снежня намеснік начальніка Мінскага аддзялення чыгункі Павел Леанідавіч Навуменка, старшыня Райпрафсожа Аляксандр Уладзіміравіч Кунцэвіч разам з работнікамі аддзялення наведалі выхаванцаў Дзіцячага дома № 7 «СемʼЯ» ў г.Мінску, у якім жыве 70 дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Павіншавалі дзяцей з надыходзячым Новым годам і Калядамі, падарылі тэлевізар, неабходныя бытавыя тавары, пасцельную бялізну, кнігі, канструктары, цацкі і прысмакі. Бо гэтымі днямі кожнае дзіця чакае маленькі Навагодні цуд.

Удзел у дадзенай акцыі - гэта ўнікальная магчымасць, для нас дарослых, падзяліцца з дзецьмі святлом і цяплом нашых сэрцаў, гэта шчырая ўвага да іх лёсаў. Работнікі апарата ўпраўлення аддзялення чыгункі і ўсіх структурных падраздзяленняў Мінскага чыгуначнага вузла прынялі актыўны ўдзел у гэтай дабрачыннай акцыі.

Святочны настрой дзеці выказалі ў навагоднім паказе, які яны падрыхтавалі для гасцей. Маленькія артысты спявалі, танцавалі, чыталі вершы і вадзілі карагод з Дзедам Марозам і Снягуркай.

Да спісу навін за 2021 год