Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Акцыя «Нашы дзеці» прайшла ў Маладзечне

28 снежня 2021

Новы год - чароўнае свята. Усе мы былі дзецьмі і з нецярпеннем чакалі Дзеда Мароза, верылі ў цуды і чараўніцтва. У рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» 24 снежня работнікі, актывісты і кіраўніцтва Маладзечанскага чыгуначнага вузла з навагоднімі падарункамі і віншаваннямі прыехалі да юнакоў Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г.Маладзечна, дзе навучаецца 157 дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, а таксама з сацыяльнага прытулку і навучэнцаў 5-11 класаў ДУА «Радашковіцкі вучэбна - педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа Маладзечанскага раёна».

Самае галоўнае віншаванне з гульнявой праграмай, песнямі, вершамі, карагодамі каля навагодняй ёлкі яны атрымалі ад сапраўднага Дзеда Мароза і Снягуркі.

Прымаючы ўдзел у такой акцыі, верым, што падарылі кожнаму дзіцяці кавалачак радасці ў здзяйсненне мары, усмешку, незабыўнае ўражанне і спадзяемся, што кожны маленькі жыхар нашай краіны будзе здаровым і шчаслівым!

Дзякуем усім работнікам Маладзечанскага чыгуначнага вузла, якія прынялі актыўны ўдзел у дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».

Да спісу навін за 2021 год