Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Турыстычны цэнтр «Дартур» - лаўрэат XIX рэспубліканскага конкурсу «Пазнай Беларусь»

29 снежня 2021

Турыстычны цэнтр «Дартур» стаў лаўрэатам ХIX Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь» у намінацыі «Турыстычная кампанія года».

Турыстычны цэнтр «Дартур» ажыццяўляе тураператарскую, турагенцкую дзейнасць і экскурсійнае абслугоўванне, пры гэтым прыярытэтным напрамкам кампаніі з'яўляецца ўязны і ўнутраны турызм, у тым ліку чыгуначны.

Усе турыстычныя паслугі, якія аказваюцца турыстычным цэнтрам «Дартур», сертыфікаваны Нацыянальным агенцтвам па турызме краіны і адпавядаюць патрабаванням СТБ 1352-2005, таксама ёсць сертыфікат на адпаведнасць сістэмы менеджменту якасці аказання турыстычных паслуг патрабаванням СТБ ISO 9001-2015.

Уязны турызм у першую чаргу прадстаўлены экскурсійным праектам «Цягнiкам у Беларусь» (каля 30 праграм з працягласцю знаходжання ў Беларусі ад 2 да 5 дзён).

Распрацаваны маршруты па Беларусі з выкарыстаннем раскладу рэгулярных цягнікоў і бесперасадачных вагонаў у такія гарады, як Брэст, Гродна, Магілёў, Гомель, Віцебск.

Турыстычным цэнтрам «Дартур» рэалізуюцца экскурсійныя праграмы як для індывідуальных турыстаў, так і для арганізаваных груп.

Улічваючы разнастайны багаты прыродны свет Рэспублікі Беларусь і запатрабаванасць у 2021 годзе экскурсій на свежым паветры, турыстам на працягу года прапаноўваліся такія маршруты, як сплавы на байдарках, наведванне балота Ельня, экатропы ў Бярэзінскім запаведніку, веламаршруты ў Белавежскай адпачынак у аграсядзібах і інш.

Адмысловая ўвага надаецца ваенна-патрыятычнай тэматыцы. Акрамя найбольш вядомых маршрутаў да памятных мясцін Вялікай Айчыннай вайны: Хатынь, Курган Славы, Брэсцкая крэпасць, турыстам сёлета былі прапанаваны і новыя маршруты як аўтобусныя, так і з выкарыстаннем чыгуначнага транспарту. Варта адзначыць спецыяльны праект, арганізаваны ў маі 2021 года з наведваннем Брэсцкай крэпасці, Музея 5 форт, Музея чыгуначнай тэхнікі, агляднай экскурсіі па горадзе Брэсту. У рамках тура ў Брэсце турысты сустрэліся з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме «Памяць захоўваем», аддалі даніну памяці і павагі загінуўшым у Брэсцкай крэпасці хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да манумента.

Традыцыйна ў перыяд навагодніх і калядных свят турыстычны цэнтр «Дартур» Беларускай чыгункі рэалізуе праект, які карыстаецца папулярнасцю ў жыхароў і гасцей Беларусі - Навагодні цягнік «Падарожжа ў Маёнтак Дзеда Мароза» па маршруце Мінск - Брэст - Мінск з наведваннем Нацыянальнага парку «Белавежская пушча». Плануецца, што ў гэтым сезоне (снежань 2021 - студзень 2022 года) будзе арганізавана 9 навагодніх цягнікоў, гэтай паслугай скарыстаюцца каля 2500 турыстаў.

У студзені 2022 года турыстычны цэнтр «Дартур» адзначыць 15 гадоў з дня свайго заснавання.

Да спісу навін за 2021 год