Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Разам ствараем энергаэфектыўную будучыню

13 снежня 2021

Мінскае аддзяленне чыгункі прызнана экспертамі адным з лідараў Рэспублікі Беларусь у галіне энергаэфектыўнасці, рэсурсазберажэння і экалагічнасці.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў VII Рэспубліканскага конкурсу на суісканне прэміі за дасягненні ў галіне энергаэфектыўнасці і рэсурсазберажэння "Лідэр энергаэфектыўнасці Рэспублікі Беларусь - 2021" адбылася 11 лістапада ў канцэртнай зале "Верхні горад", у Міжнародны дзень энергазберажэння.

У цырымоніі прынялі ўдзел каля 80 кіраўнікоў і спецыялістаў прамысловых прадпрыемстваў, прадпрыемстваў энергетыкі і транспарта, АПК, жыллёва-камунальнага сектара, іншых галін і сфер эканомікі. Павіншаваў пераможцаў і адзначыў важнасць правядзення конкурсу Намеснік Старшыні Дзяржстандарта - дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Міхаіл Малашанка.
Званне пераможцы конкурсу прысуджана аддзяленню чыгункі ў намінацыі "Энергаэфектыўная тэхналогія года" за прадстаўлены праект "Рэканструкцыя кацельні лакаматыўнага дэпо Мінск па вул. Брэст-Літоўскай, 17/8".

"Лідэр энергаэфектыўнасці Рэспублікі Беларусь" - найбуйнейшы галіновы конкурс рэспубліканскага значэння, быў заснаваны 7 гадоў таму - у 2015 годзе. У журы ўваходзіць больш за 30 вядучых экспертаў галіны. Арганізатарамі конкурсу выступаюць Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарта Рэспублікі Беларусь, РУП "БЕЛТЭІ", РНВУП "Інстытут энергетыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" і Цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва "Дзелавыя медыя".

За 7 гадоў узнагародамі конкурсу адзначаны звыш 150 вытворцаў. Лепшымі прызнаны звыш 200 прадуктаў: ​​абсталявання, тэхналогій і сістэм, рэалізаваных праектаў (у адпаведных конкурсных катэгорыях). Варта адзначыць, што дыплом пераможцы і знак "Лідэр энергаэфектыўнасці Рэспублікі Беларусь" аддзяленню чыгункі прысуджаецца чацвёрты раз.
 

Да спісу навін за 2021 год