Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Цягнік вязе ў казку

15 снежня 2021

Падарожжа ў рэзідэнцыю беларускага Дзеда Мароза - што можа быць лепш? Такую магчымасць дае ўсім ахвочым турыстычны цэнтр «Дартур».

У перыяд навагодніх і калядных свят навагодні поезд «Падарожжа ў Маёнтак Дзеда Мароза» па маршруце Мінск - Брэст - Мінск стаў вельмі папулярным. Праграма вельмі насычаная і цікавая. Раніцай з Брэста, куды прыбывае поезд з Мінска, турыстаў на аўтобусах вязуць у Белавежскую пушчу ў маёнтак Дзеда Мароза. Гасцей суправаджае экскурсавод, які расказвае пра рэгіён, навагоднія традыцыі ў розных краінах, пра Белавежскую пушчу.

Прагулка па маёнтку - асаблівае задавальненне. Чароўны Млын, паляна Дванаццаці месяцаў - там вельмі шмат цікавага! Гасцей частуюць гарбатай на травах і блінамі, а таксама іх чакае падарунак ад Дзеда Мароза і магчымасць загадаць самае запаветнае жаданне.

Затым - экскурсія ў музей прыроды, шпацыр уздоўж вальераў з дзікімі жывёламі. На зваротным шляху ў Мінск пасажыраў у цягніку чакаюць гульні і конкурсы з чыгуначным Дзедам Марозам і яго памагатым.

 

«Навагодні экспрэс» адправіцца ў падарожжа 17, 24, 28 снежня 2021 года і 2, 4, 6, 8, 14 студзеня 2022 года.

Да спісу навін за 2021 год