Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Дзеяць дабро так проста

04 студзеня 2022

Дабрачынная навагодняя акцыя «Нашы дзеці» аб'ядноўвае мноства неабыякавых людзей, гатовых дапамагчы дзецям, праявіць клопат і ўвагу.

31 снежня прадстаўнікі Мінскага вагоннага ўчастка наведалі Дзіцячую вёску «Вытокі». Брыгада фірменнага поезда нумар 2/1 Мінск - Масква «Беларусь» падрыхтавала віншавальную праграму. Начальнік цягніка Уладзімір Базылёў стаў Дзедам Марозам. Дзецям падарылі салодкія падарункі і настольныя гульні. На рахунак установы пералічылі грашовыя сродкі.

Намеснік начальніка Мінскага вагоннага ўчастка Алена Шандаровіч:

- Нас так цёпла сустрэлі. А мы са свайго боку таксама вельмі пастараліся. Снягурачка і Дзед Мароз былі проста захапляльныя. Мы ўсе разам павіншавалі адно аднаго з Новым годам. Мяркую, што ў 2022 годзе мы зноў сюды прыедзем!

Да спісу навін за 2022 год