Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Памяці Іосіфа Несцяровіча

13 студзеня 2022

12 студзеня адбыўся канцэрт Заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь ансамбля беларускай песні "Церніца". Канцэрт быў прысвечаны памяці мастацкага кіраўніка калектыву Іосіфа Несцяровіча, імя якога было прысвоена калектыву, з пацвярджэннем звання заслужанага ў снежні 2021 года, калегіяй Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

У гэты вечар на сцэне выступалі артысты трох пакаленняў ансамбля "Цэрніца". Бурнымі апладысментамі гледачы сустрэлі першы склад, з якога пачалася гісторыя калектыву, а цяпер ансамбль беларускай песні "Скарбніца". Дзіцячы Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль беларускай песні "Цэрнічка" сваім шчырым выкананнем выклікаў глядацкае замілаванне.

Яркім і прафесійным было выступленне сучаснага ансамбля "Цэрніца" пад кіраўніцтвам Заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Галіны Несцяровіч.

Тэлевізійную версію канцэрта можна паглядзець 29 студзеня 2022 года у вячэрнім эфіры тэлеканала БТ-3.

Да спісу навін за 2022 год