Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Навагодні Мадагаскар

14 студзеня 2022

Тэатралізаваны цыркавы паказ «Навагодні Мадагаскар» адбыўся 8 студзеня ў Доме культуры чыгуначнікаў г.Орша. Штогод узорны цыркавы калектыў "Феерыя" (мастацкі кіраўнік Алена Жаўненка) рыхтуе розныя паказы. І заўсёды яны адрозніваюцца сваім арыгінальным сюжэтам і напоўненасцю. Але адно застаецца нязменным - імкненне артыстаў цырка падарыць гледачам свята, незабыўныя ўражанні і яркія эмоцыі. Гэты год - не выключэнне.

Галоўным персанажам навагодняй цыркавой праграмы стаў Дзед Мароз, але вось ключавымі фігурамі, вакол якіх разгортваецца ўсё дзейства, нечакана сталі чацвёра мультыплікацыйных герояў: Леў Алекс, Жыраф Мелман, Зебра Марці, Бегемоціха Глорыя – ролі якіх выканалі артысты народнага тэатра (мастацкі кіраўнік Генадзь Юмаў).

Святочная праграма атрымалася насычанай, дынамічнай, з бліскучымі выступамі. Несумненна, маленькія гледачы былі заваяваны выступамі Узорнага цыркавога калектыву "Феерыя" - іх складанымі трукамі, пластычнымі рухамі і паветранымі эквілібрамі. Калектыў стварыў вялізны сусвет чараўніцтва, цеплыні, натхнення і мары, паказаўшы ўсю прыгажосць цыркавога мастацтва. Разыначкай навагодняй праграмы стала прэм'ера адразу некалькіх нумароў. Трукі, поўныя рызыкі і небяспекі, грацыі і прыгажосці, прадставілі паветраныя эквілібрысты.

Цырк быў і будзе надалей такім жа загадкавым і вабным светам для малых і дарослых.

 

Да спісу навін за 2022 год