Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Не быць абыякавымі да лёсу краіны

17 студзеня 2022

У рамках усенароднага абмеркавання змяненняў і дапаўненняў праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 17 студзеня 2022 года старшыня Маладзечанскага райвыканкама Юрый Горлаў і старшыня Маладзечанскага раённага аб'яднання арганізацый прафсаюзаў Таццяна Яцухна сустрэліся з працоўным калектывам лакаматыўнага дэпо Маладзечна.

На сустрэчы размова ішла аб важнасці Канстытуцыі, захаванні сацыяльнай арыентаванасці дзяржавы. Падкрэслівалася, што абноўленая Канстытуцыя будзе садзейнічаць захаванню міру і стабільнасці Беларусі.

Юрый Горлаў заклікаў прысутных не быць абыякавымі да лёсу краіны, праявіць патрыятызм і прыняць удзел у маючым адбыцца рэферэндуме. Да спісу навін за 2022 год