Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

У Мінскім аддзяленні Беларускай чыгункі абмеркавалі праект змен і дапаўненняў Канстытуцыі

20 студзеня 2022

Гасцямі сустрэчы сталі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэй Савіных, член Канстытуцыйнай камісіі Арцём Пухаў, старшыня Кастрычніцкага раённага аб'яднання арганізацый прафсаюзаў Алена Карповіч, старшыня Кастрычніцкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Анатоль Крыўчык.

- Мы не толькі ўносім змены ў Канстытуцыю, - сказаў А. Савіных. - Мы фактычна змяняем палітычную сістэму краіны.

У час размовы госці растлумачылі будучую ролю ВНС у палітычным жыцці Беларусі, яго статус і функцыі. Як заявіў А. Савіных, закон аб Усебеларускім народным сходзе будзе прымацца ў першую чаргу і галосна. Каб працу па ім бачылі ўсе беларусы. Пагаварылі аб сацыяльнай накіраванасці дзяржавы, важнасці захавання памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і недапушчальнасці перапісвання яе гісторыі і вынікаў. Абмеркавалі прапановы, якія паступілі ад грамадзян падчас іншых дыялогавых пляцовак. Пацікавіліся, якія з іх найбольш хвалююць беларусаў.

Як распавёў А. Пухаў, усяго паступіла больш за 7 тысяч розных прапаноў і дапаўненняў да Канстытуцыі. Але гэта не значыць, што ўдзел у лёсе галоўнага дакумента Рэспублікі Беларусь узяло столькі ж чалавек. Мноства прапаноў уяўляюць сабой калектыўныя звароты. У працоўных калектывах дэталёва вывучылі меркаванне людзей, звялі ўсе прапановы разам і накіравалі ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі. Такім чынам ужо зараз можна сказаць, што ў краіне сапраўды адбываецца ўсеагульнае абмеркаванне Асноўнага Закона, якое ахапіла розныя пласты грамадства на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

- Канстытуцыя толькі коратка, тэзісна дэкларуе асноўныя прынцыпы, - адзначыў А. Савіных. - У больш шырокім выглядзе яны прадстаўлены ў законах. Мы павінны разумець, што змена Асноўнага Закона - толькі першы крок да змены нашага жыцця.

Да спісу навін за 2022 год