Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Турыстычнаму цэнтру «Дортур» - 15 гадоў

20 студзеня 2022

«З намі па дарозе!» – для спецыялістаў турыстычнага цэнтра «Дартур» гэтыя словы сталі дэвізам і асноўным прынцыпам працы.

Турыстычная дзейнасць у Мінскім аддзяленні чыгункі ажыццяўляецца са студзеня 2007 года. Прыярытэтам у рабоце з'яўляецца ўязны і ўнутраны турызм. За 15 гадоў паслугамі турыстычнага цэнтра «Дартур» скарысталася каля 200 тысяч экскурсантаў і турыстаў з Беларусі і розных краін.

Турыстычны цэнтр «Дартур» - спецыялізаваны аператар па чыгуначных турах на ўнутраным і міжнародным рынку.

За 15 гадоў працы чыгуначнымі турамі, у якія ўключаны ўвесь комплекс турыстычных паслуг, скарысталася каля 33 тысяч чалавек, з іх у міжнародным выязным напрамку каля 13 тысяч.

У розныя гады карысталіся папулярнасцю разнастайныя чыгуначныя туры з адпачынкам ці экскурсійнымі праграмамі з праездам на цягніках у розных паведамленнях: Адлер, Анапа, Уладзімір, Масква, Санкт-Пецярбург, Петразаводск, Рыга, Вільня, Варшава, Прага, Варна, Львоў, Адэса, Кіеў і інш.

Але асаблівую ўвагу спецыялісты турцэнтра надаюць развіццю ўнутранага турызму, у тым ліку чыгуначнага. За гэты перыяд турыстычным цэнтрам для арганізаваных груп рэалізоўваліся экскурсіі па ўсіх напрамках ва ўсе куткі Беларусі, як аднадзённыя, так і туры выхаднога дня. Найбольш запатрабаваны былі экскурсіі падзейнага, культурна-гістарычнага, лячэбна-аздараўленчага напрамку, а таксама стаў актыўна развівацца і карыстацца папулярнасцю экатурызм. За гады працы назапасіўся вялікі досвед па арганізацыі ўласных патрыятычных цягнікоў, а таксама ў супрацоўніцтве з расійскімі турыстычнымі кампаніямі, напрыклад, праект «Цягнік Дружбы ветэранаў вайны супраць нацызму» у рамках святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі. Традыцыйна арганізоўваліся Цягнікі Памяці «Скрозь гады звініць Перамога» па маршруце Мінск-Брэст-Мінск для работнікаў прадпрыемстваў Беларускай чыгункі пры падтрымцы прафсаюзных арганізацый.

Зняцце каранцінных абмежаванняў пашырылі магчымасць па аднаўленні ўязнога турызму, прадстаўленага экскурсійным чыгуначным праектам «Цягнiком у Беларусь», які паспяхова рэалізоўваўся на працягу многіх гадоў, і ў студзені 2022 года зноў аднавіўся з прыездам у Мінск групы расійскіх турыстаў - чыгуначнікаў.

Аднымі з першых у сталіцы турыстычны цэнтр «Дартур» на рэгулярнай аснове па распрацаваным загадзя штомесячным графіку арганізаваў аўтобусныя экскурсіі выхаднога дня па Беларусі з адпраўленнем ад чыгуначнага вакзала (больш за 40 маршрутаў). Штогод дадзенай паслугай карысталася каля 10 тысяч турыстаў.

У перыяд навагодніх і калядных свят стаў вельмі папулярным і запатрабаваным навагодні поезд «Падарожжа ў Маёнтак Дзеда Мароза» па маршруце Мінск - Брэст - Мінск. У гэтым навагоднім сезоне каля 2,5 тысяч дарослых з дзецьмі адправіліся ў чыгуначную вандроўку для сустрэчы з галоўным зімовым чараўніком краіны. Чыгуначны экскурсійны тур быў створаны ў 2009 годзе, пачынаўся з аднаго прычапнога вагона і вырас да 10 навагодніх цягнікоў за сезон. За гэтыя гады поўны турысцка-экскурсійны комплекс паслуг з праездам на навагоднім поездзе аказаны 18 тысячам турыстам. У 2018 годзе гэты праект стаў Лепшай паслугай года ў Рэспубліканскім конкурсе «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь».

За актыўную прапаганду культурна-гістарычнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, турыстычны цэнтр двойчы ўзнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь «За вернасць традыцыям і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі», а таксама «За развіццё чыгуначнага турызму», мае дыпломы розных гадоў Рэспубліканскага конкурсу «Пазнай Беларусь» у розных намінацыях, а ў снежні 2021 год турыстычны цэнтр «Дартур» стаў Лаўрэатам ХIX Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь» у намінацыі «Турыстычная кампанія года».

Усе турыстычныя паслугі, якія аказваюцца турыстычным цэнтрам «Дартур» Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі, сертыфікаваны Нацыянальным агенцтвам па турызме РБ і адпавядаюць патрабаванням СТБ 1352-2005. Пастаянная работа над якасцю турпаслуг пацверджана сертыфікатам на адпаведнасць сістэмы менеджменту якасці аказання турыстычных паслуг патрабаванням СТБ ISO 9001-2015. Маюцца шматлікія станоўчыя водгукі турыстаў і пастаянных заказчыкаў.

У планах дружнай каманды спецыялістаў турыстычнага цэнтра «Дартур» на 2022 год далейшае развіццё і прапагандаванне чыгуначнага турызму па Беларусі, сумесная работа з галіновымі прафсаюзамі па рэалізацыі праграм культурна-гістарычнага напрамку, прыём пілотнага турыстычнага поезда з расійскімі турыстамі, а таксама работа над новым чыгуначным праектам па маршруце Мінск - Гродна - Мінск, прысвечаны 160-годдзю Беларускай чыгункі.

Віншуем калектыў турыстычнага цэнтра «Дартур» і жадаем далейшых поспехаў!

Да спісу навін за 2022 год