Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

«Навагодні экстрым»

21 студзеня 2022

Стала добрай традыцыяй штогод на Аршанскім чыгуначным вузле сустракаць Стары Новы год усім разам - з сем'ямі, з ветэранамі працы і ўдзельнікамі творчых калектываў Дома культуры чыгуначнікаў.

Сёлета Народны ансамбль народнай песні «Славяначка» (кіраўнік Т.Шук) прапанаваў гледачам тэатралізаваны канцэрт «Навагодні экстрым». 15 студзеня ў Доме культуры чыгуначнікаў зноў панавала свята жартаў, весялосці, чараўніцтва і працягу добрага навагодняга настрою. Выбраць гледачам галоўнага Дзеда Мароза свята з чатырох было складанай задачай. Кожнаму Марозу, кінуўшы сняжок, трэба было знайсці сабе Снягурачку і разам з ёй пацешыць гасцей з асаблівымі навагоднімі пажаданнямі. У зусім яшчэ не старога Дзядзькі Мароза Снягурачка каталася на гіраскутары. Наіўнасцю і дзіцячай непасрэднасцю пакарыла маленькая Снягурачка сучаснага, маладзёжнага Мароза. А вось кідок снежкі зусім яшчэ юнага Марозіка прывёў да знаёмства з супер Снягуркай. Гледачы доўга смяяліся над самым узроставым Дзедам Марозам, якому дасталася Снягурачка з каларытнай знешнасцю. Жарты пра Новы год і святочныя забавы спадабаліся ўсім прысутным у зале. Кожнае выступленне ансамбля «Славяначка» гледачы ацэньвалі бурнымі апладысментамі. Выдатную яркую карціну Новага года на сцэне стварыў Тэатр танца (кіраўнік Ірына Сенчыла). Салістам Аляксандры Сініцкай, Яўгену Шуку і Вікторыі Гайдуковай для поўнай замалёўкі зімовага пейзажа дапамагаў Узорны цыркавы калектыў «Феерыя» (кіраўнік Алена Жаўненка). У зімовую казку апускалі гледачоў разам з салістамі Аленай Лабко, Наталляй Крыжэвіч, Віктарам Ганчарэнка і Аляксандрам Гуляевым удзельнікі Узорнага ансамбля танца «Ві-за-ві». У фінале выйшаў галоўны Дзед Мароз з пажаданнямі здароўя, міру, дабра. І адразу стала зразумела, што галоўнае на мерапрыемстве - само навагодняе свята.

Новых творчых вышынь, задум кіраўніку Народнага ансамбля народнай песні «Славяначка» Таццяне Шук пажадалі ўсе прысутныя, доўга не адпускаючы артыстаў апладысментамі. І, вядома, больш прыхільнікаў народнай творчасці, якая не забываецца, а развіваецца і захоўваецца для ўдзячных гледачоў!

Да спісу навін за 2022 год