Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Папулярная ва ўсім свеце апаратная методыка запатрабавана адпачывальнікамі

25 студзеня 2022

У аздараўленчым цэнтры "Талька" Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі выконваецца папулярная ва ўсім свеце апаратная методыка. Гэта пнеўмакампрэсійная тэрапія (прэсацерапiя або пнеўмамасаж), якая выконваецца з дапамогай апарата «Лімфа-мат» вытворчасці Германіі.
Прэсатэрапія заснавана на стымуляцыі крова- і лімфаадтоку з ніжніх канечнасцяў. Гэта значыць напераменку сціск і паслабленне кампрэсіі стымулюе вывядзенне вадкасці з арганізма і памяншэнне азызласці. Пры гэтым паскараецца кровазабеспячэнне ўнутраных органаў і паляпшаецца эластычнасць сценак вянозных і артэрыяльных сасудаў.
Працэдура эфектыўна ўхіляе вянозны застой, зніжае фільтраванне тканкавай вадкасці, паляпшае ўзбагачэнне клетак кіслародам і стымуляцыю току крыві. Акрамя таго, прыкметна паляпшаецца сілкаванне тканін, павялічваецца эластычнасць і тонус скуры.

Назавем паказанні для пнеўмакампрэсійнай тэрапіі:
- варыкозная хвароба вен ніжніх канечнасцяў 1-2 ступені;
- ангіяпатыя, полінейрапатыя пры цукровым дыябеце;
- хвароба Рэйна;
- атэрасклероз сасудаў ніжніх канечнасцяў 1-2 ступені;
- хранічныя захворванні і траўмы апорна-рухальнага апарата;,
- лячэнне і прафілактыка застойных з'яў (ацёкаў);
- сіндром стомленых ног;
- падагра;
- целлюліт.

Для пацыентаў, якія перанеслі інфекцыю COVID-19, ёсць асаблівасці прызначэння. Справа ў тым, што пасля гэтага захворвання могуць змяняцца ўласцівасці крыві і з'явяцца рызыка тромбаўтварэння. Пнеўмакампрэсійная тэрапія можа аказаць карыснае ўздзеянне для паляпшэння лімфатоку ў канечнасцях, але трэба пераканацца ў адсутнасці тромбаў у сасудах. У гэтым дапаможа УГД вен ніжніх канечнасцяў, якое таксама можна выканаць у аздараўленчым цэнтры "Талька".
Курс пнеўмакампрэсійнай тэрапіі ўваходзіць у пералік медыцынскіх паслуг, уключаных у кошт пуцёўкі.
З пачатку правядзення пнеўмакампрэсійнай тэрапіі ў 2018 годзе да гэтага часу курс лячэння са станоўчым вынікам прайшло каля 800 чалавек, выканана больш за 4 тысячы працэдур.

    

Да спісу навін за 2022 год