Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Зімовы калейдаскоп

07 лютага 2022

У Доме культуры чыгуначнікаў г.Орша адбыўся тэатралізаваны канцэрт «Зімовы калейдаскоп», які завяршыў навагоднія творчыя праекты Дома культуры. Незвычайны падарунак падрыхтавалі дзеці для бацькоў, бабуль, дзядуляў, зроблены сваёй упартасцю, талентам, вялізным жаданнем спасцігнуць свет танца - канцэрт Узорнага ансамбля танца «Ві-за-ві» (кір. Алеся Васілеўская) і Школы танца «Vi-za-vi kids » (кір. Анастасія Вольская).

Канцэрт адбыўся на адным дыханні. Харэаграфія змянялася тэатралізаваным дзеяннем, гледачы разам з вядучымі канцэрта, глядзелі ў калейдаскоп Дзеда Мароза, ляпілі снегавікоў, падпявалі песні, былі паўнавартаснымі ўдзельнікамі тэатральнага дзеяння. Падчас канцэрта яркія фарбы касцюмаў перапляталіся з «беласнежнымі маленькімі сняжынкамі», якія смела выходзілі на сцэну, і стараліся з усіх сіл спадабацца ўсім гледачам. Фінал канцэрта стаў маштабным флэшмобам яго ўдзельнікаў і гледачоў. Атрымаўся сапраўдны зімовы калейдаскоп усмешак, гармоніі, музыкі і танца.

Да спісу навін за 2022 год