Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Аб'екты развіцця інфраструктуры чыгуначнага транспарту

11 лютага 2022

У 2021 годзе ў эксплуатацыю было ўведзена 12 буйных аб'ектаў будаўніцтва, рэканструкцыі, мадэрнізацыі, значная частка з іх - гэта аб'екты развіцця інфраструктуры чыгуначнага транспарту, а таксама аб'екты, асноўная мэта якіх - удасканаленне якасці абслугоўвання пасажыраў і транспартных кліентаў. Памер засваення грашовых сродкаў па выніках года склаў больш за 5 млн. руб.

Так, у 2021 годзе ў лакаматыўным дэпо Мінск прыняты ў эксплуатацыю аб'ект «Рэканструкцыя кацельні лакаматыўнага дэпо Мінск па вул. Брэст-Літоўскай, 17/8», на які ў 2020-2021 гг. выдзелена і асвоена больш за 3 млн. руб.

На станцыі Мінск-Пасажырскі рэалізавана некалькі буйных аб'ектаў, адзін з іх – «Мадэрнізацыя сістэмы візуальнага інфармавання пасажыраў на аб'ектах вакзальнага комплексу станцыі Мінск-Пасажырскі», кошт якога склаў больш за 1,2 млн руб.

На станцыі Маладзечна летась прыняты ў эксплуатацыю абноўлены будынак таварнай канторы ў рамках рэалізацыі 2-й чаргі будаўніцтва аб'екта «Міждзяржаўная перадаткавая станцыя Маладзечна. Развіццё», коштам 1,5 млн. руб.

На бягучы год запланавана да засваення грашовых сродкаў на суму 23 млн. руб. па 20 аб'ектах, найбольш буйныя з якіх накіраваны на развіццё пасажырскіх перавозак паміж гарадамі-спадарожнікамі напрамкаў Мінск-Дзяржынск (рэканструкцыя станцыі Памыслішча і станцыі Фаніпаль, п.п. Дзяржынск) і Мінск-Смалявічы (п.п. Зарэчнае).

Да спісу навін за 2022 год