Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

15 лютага - дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15 лютага 2022

Федзюкоў Васіль Леанідавіч нарадзіўся 15.01.1962 г. у г.Орша. На службу ў рады Савецкай Арміі прызваны 22.04.1980 г. у навучальнае падраздзяленне паветрана - дэсантных войскаў г.Каўнас. Пасля заканчэння навучальнага падраздзялення прадоўжыў службу ў 103 паветрана - дэсантнай дывізіі г.Віцебска. З 19.11.1980 па 28.04.1982 служыў у Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан у званні сяржанта (камандзір аддзялення).

Неаднаразова браў удзел у баявых дзеяннях. Васіль Леанідавіч у барацьбе з ворагамі Савецкай дзяржавы сваімі ўмелымі, ініцыятыўнымі і смелымі дзеяннямі, спалучанымі з рызыкай для жыцця, садзейнічаў поспеху баявых дзеянняў на фронце. Указам Прэзідыума Вярхоўнай Рады СССР ад 19.07.1982 г. узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі».

Працоўную дзейнасць Федзюкоў Васіль Леанідавіч пачаў у Аршанскім вагонным дэпо ў 1993 годзе майстрам пункта тэхнічнага абслугоўвання вагонаў усходняга парка. Цяпер працуе майстрам Кантрольнага пункта аўтатармазоў. За перыяд працы ў дэпо зарэкамендаваў сябе граматным спецыялістам. Валодае высокімі прафесійнымі ведамі для выканання ўскладзеных службовых абавязкаў і выключным практычным досведам працы. З падначаленымі паводзіць сябе карэктна, патрабуе дакладнага выканання пастаўленых задач, ураўнаважаны, вытрыманы, у зносінах з калегамі па рабоце тактоўны.

Жанаты. Мае траіх дзяцей і восем унукаў. Ганарыцца сваёй вялікай дружнай сям'ёй.

Усяго ў Мінскім аддзяленні Беларускай чыгункі працуюць больш за 40 воінаў-інтэрнацыяналістаў. Сёння яны з годнасцю выконваюць свае працоўныя абавязкі і працуюць у апараце ўпраўлення аддзялення чыгункі, Мінскім вагонным участку, лакаматыўных дэпо Мінск, Маладзечна і Орша, маторвагонным дэпо Мінск, Аршанскай і Маладзечанскай дыстанцыях пуці, Аршанскай дыстанцыі ахоўных лесанасаджэнняў, Мінскай і Аршанскай дыстанцыях грамадзянскіх збудаванняў, рэфрыжэратарным вагонным дэпо Маладзечна, Аршанскім вагонным дэпо, на станцыях Мінск-Пасажырскі, Сартавальны і Сцяпянка, пажарным аварыйна-выратавальным поездзе Орша і Мінскай базе (транспартнай).

Выказваем падзяку ўсім, хто добрасумленна выконваў свой інтэрнацыянальны абавязак. Дзякуй Вам за ўдзел у патрыятычным выхаванні маладога пакалення, Вы годна працягваеце слаўныя баявыя традыцыі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Няхай будзе мірнай будучыня Беларусі, а Вашы справы і памкненні служаць на карысць Айчыны!

Да спісу навін за 2022 год