Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Мітынг - рэквіем, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

16 лютага 2022

15 лютага ў Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў ля помніка на беразе Дняпра па традыцыі сабраліся аршанцы. У першую чаргу тыя, хто не па чутках ведае, што такое Афганская вайна. Побач - сем'і загінулых салдат-землякоў, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак, кіраўніцтва раёна, дэпутаты, прадстаўнікі працоўных калектываў, сілавых структур, праваслаўнай царквы, грамадскіх арганізацый і палітычных партый, вельмі шмат моладзі.

Трыццаць тры гады мінула з таго часу, як апошні батальён Савецкай арміі пакінуў Афганістан. Але пра тую вайну не забываюць і сёння. Яна ў памяці навечна.

Па традыцыі мерапрыемства завяршылася ўскладаннем кветак і вянкоў.


Да спісу навін за 2022 год