Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Выступы творчых калектываў Культурна-спартовага цэнтра

28 лютага 2022

27 лютага творчыя калектывы Культурна-спартыўнага цэнтра выступілі на 7 выбарчых участках. Так, выбарнікаў г.п. Калядзічы і інтэрнаты сямейнага тыпу на вуліцы Брэсцкай пацешылі сваёй творчасцю ансамбль "Зорачкі" і вакальная група "Рытмы рэтра" пад кіраўніцтвам Наталлі Калыска. У іх выкананні прагучалі песні пра Радзіму, пра дзяцінства, папулярныя песні мінулых гадоў.

Вялікі канцэрт адбыўся і ў самым Культурна-спартыўным цэнтры, у якім прынялі ўдзел усе калектывы і салісты падраздзялення культуры. Яркія выступы народных калектываў, шчырыя песні ансамбля "Скарбніца" і салістаў хору ветэранаў "Магістраль", запальныя сучасныя танцы і папулярныя эстрадныя песні стварылі незабыўны святочны настрой. Гледачы віталі артыстаў чыгункі бурнымі апладысментамі.

Адмысловы графік выступаў быў і ў Заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай песні "Церніца" імя І.Несцеравіча. Калектыў выступіў на чатырох канцэртных пляцоўках горада Менска ў Партызанскім, Кастрычніцкім і Ленінскім раёнах. Асабліва адказным і ганаровым стаў выступ на выбарчым участку № 1, куды былі запрошаны лепшыя творчыя калектывы сталіцы.

Да спісу навін за 2022 год