Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Адкрыццё выстаўнай экспазіцыі ў маторвагонным дэпо Мінск

11 сакавіка 2022

4 сакавіка ў маторвагонным дэпо Мінск адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўнай экспазіцыі «Гісторыя развіцця маторвагоннага дэпо Мінск». На святочнае мерапрыемства былі запрошаны працаўнікі і ветэраны прадпрыемства, якія ўклалі ў розныя этапы станаўлення і развіцці дэпо сваю самаадданую працу, вопыт і прафесіяналізм. Прынялі ўдзел кіраўніцтва аддзялення чыгункі і старшыня Аб'яднанай раённай прафсаюзнай арганізацыі УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Беларускага прафесійнага саюза працаўнікоў транспарта і камунікацый Кунцэвіч А.В.

Права разразаць чырвоную стужачку ля ўваходу ў выстаўную экспазіцыю было прадстаўлена ветэрану дэпо Макараву Анатолю Іванавічу і начальніку дэпо Вашкевічу Аляксею Пятровічу.

Да спісу навін за 2022 год