Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Начальнік станцыі Пухавічы Аляксандр Засіменка ўзнагароджаны прэстыжнай прэміяй В.А.Яцкевіча

15 сакавіка 2022

Начальнік чыгуначнай станцыі - вельмі адказная пасада. На яго плечы кладзецца арганізацыя працы чыгуначнай станцыі і ўзаемадзеянне яе з іншымі структурнымі падраздзяленнямі па выкананні пасажырскай, грузавой і цягніковай працы.

Неабходна думаць і прадпрымаць меры па забеспячэнні бяспекі перавозак, захаванасці грузаў і рухомага састава, сачыць за станам усіх станцыйных збудаванняў, прылад і абсталяванні, клапаціцца пра своечасовае тэхнічнае пераўзбраенне станцыі, - так кажа пра сваю працу Аляксандр Іванавіч. За апошнія гады выкананы капітальны рамонт будынка: абноўлены фасад, адрамантаваны памяшканні, усталяваны зручныя лаўкі для пасажыраў і тэлевізар. Выканана рэканструкцыя маста праз чыгуначныя пуці, ён стаў крытым і бяспечным.

Па выніках працы за 2021 год павялічыліся паказчыкі па пагрузцы і выгрузцы грузаў (110% і 112% да ўзроўня 2020 года). Па-ранейшаму запатрабаванымі застаюцца пасажырскія перавозкі. Галоўнае ў працы - гэта бяспека руху. Шмат увагі надаецца навучанню працаўнікоў умовам працы, пісьменнаму рэагаванню на экстраныя сітуацыі. Ад прафесіяналізму шматлікае залежыць.

Прэмія Ўладзіміра Яцкевича прысуджаецца штогод лепшым працаўнікам і калектывам. Гэта ўзнагарода вельмі ганаровая для любога, хто працуе на чыгунцы. Алясандр Засіменка лічыць, што заслуга ў атрыманні гэтай узнагароды не толькі яго, але і ўсяго калектыва, якім ён кіруе. Кожны чалавек на сваім працоўным месцы робіць усё магчымае, каб вытворчы працэс ішоў без збояў, каб імчаліся цягнікі, а пасажыры атрымлівалі якасную і бяспечную паслугу па перавозцы.

 

Да спісу навін за 2022 год