Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Акцыя "Дзеці і бяспека"

28 сакавіка 2022

Ў рамках акцыі "Дзеці і бяспека" з 17 па 27 сакавіка 2022 года працаўнікамі станцыі Маладзечна праведзена прафілактычная праца сярод  вучняў сярэдніх школ № 4 і № 9 г.Маладзечна, Маладзечанскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа ў форме лекцый, гутарак і экскурсій аб правілах паводзін на чыгуначным транспарце.

Навучэнцам школ былі расказаны асноўныя прычыны траўматызму непаўналетніх -  гэта грубае парушэнне правіл асабістай бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарта: пераход чыгуначных шляхоў у неўсталяваных месцах, язда на ровары, скейтбордзе, якія бываюць выпадкі траўматызму, калі чалавек знаходзіцца ў навушнiках і шмат іншых прыкладаў. Таксама, з мэтай правядзення прафарыентацыйнай працы дзецям распавялі пра прафесіі на чыгуначным транспарце. Было раздадзена каля 150 улётак.

З дзецьмі старэйшых класаў сярэдняй школы № 9 была праведзена экскурсія па станцыі Маладзечна. Дзеці пазналі пра працу дзяжурнага па станцыі, манеўровага дыспетчара, пра працу вакзала, пра гісторыю станцыі чыгуначнай і вядома ж пра тэхніку бяспекі пры знаходжанні зблізку чыгуначнага палатна.

Усяго працаўнікамі станцыі Маладзечна абхоплена 270 вучняў навучальных устаноў горада Маладзечна. Да спісу навін за 2022 год