Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Саковіч Людміла Сямёнаўна - пераможца агляду-конкурсу ў намінацыі «Лепшы дружыннік»

30 сакавіка 2022

11 сакавіка на Беларускай чыгунцы падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшую добраахвотную дружыну, лепшага камандзіра добраахвотнай дружыны і лепшага дружынніка за 2021 год.

Адным з пераможцаў агляду-конкурсу ў намінацыі "Лепшы дружыннік" прызнана вахцёр інтэрната № 2 Мінскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў Саковіч Л.С. На яе рахунку 142 выхады на ахову правапарадку, што склала 1052 гадзіны дзяжурства.

Больш за 40 гадоў працуе Людміла Сямёнаўна ў Мінскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў УП “Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі». Прыйшла на чыгунку ў 1980 годзе касірам, потым працавала інспектарам па кадрах, спецыялістам аддзела кадраў дыстанцыі.

На працягу ўсіх гэтых гадоў Людміла Сямёнаўна была і застаецца працавітым, адказным і ініцыятыўным работнікам, гатовым у любую хвiлiну прыйсці на дапамогу, не лічачыся з асабістым часам. Пры гэтым актыўнасці і энергіі ёй з лішкам хапае як на выкананне сваіх непасрэдных працоўных абавязкаў, так і на аказанне садзейнічання праваахоўнікам у забеспячэнні грамадскага парадку, прафілактыцы і спыненні правапарушэнняў

Варта адзначыць, што гэта не першая перамога Людмілы Сямёнаўны ў падобных аглядах-конкурсах. Яна штогод займае прызавыя месцы ў намінацыях "Лепшы дружыннік","Лепшы камандзір дружыны", як і ўзначалены ёю атрад у складзе Ігнатовіч А.А., Саковіча А.М. і Герлоўскай Л.Э.

Да спісу навін за 2022 год