Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Вясновы дайджэст навін

07 красавіка 2022

Вясёлым настроем і масай станоўчых эмоцый сустрэлі юныя чыгуначнікі першы месяц вясны.

Традыцыйна ў пачатку сакавіка ў навучальным цэнтры Дзіцячай чыгункі адбылося самае пяшчотнае  і дзіўнае свята - 8 сакавіка. Творчая група юных чыгуначнікаў падрыхтавала для сваіх сяброў цікавую музычна-забаўляльную праграму. Песні, вершы, гульні, відэавіншаванне, а таксама святочнае чаяванне пакінулі ва ўсіх прысутных мора ўражанняў і зарад добрага настрою.

На Дзіцячай чыгунцы створаны ўсе ўмовы для інтэлектуальнага развіцця юных чыгуначнікаў. Акрамя прафесійных і гістарычных віктарын і конкурсаў па традыцыі ў вучэбным цэнтры Дзіцячай чыгункі адбыўся шахматна-шашачны турнір. Юныя чыгуначнікі сабраліся, каб паказаць сваё майстэрства і ўменне ў шахматнай і шашачнай гульні. Пераадольваючы хваляванне, кожны ўдзельнік імкнуўся да перамогі. Пазітыўныя эмоцыі, спаборніцкі дух і сяброўская атмасфера панавалі на працягу ўсіх гульняў. І хоць пераможцамі сталі не ўсе, самае галоўнае - адчуваць падтрымку сяброў.

Рамантыка чыгункi ва ўсе часы прыцягвала дарослых і дзяцей. Захопленыя чыгуначнай тэматыкай, рабяты з ліку вучняў 6-7 класаў СШ № 77 наведалі навучальны цэнтр Дзіцячай чыгункі. Дзеці здзейснілі невялікае захапляльнае падарожжа па зале гісторыі Мінскага аддзялення чыгункі, пазнаёміліся з аснашчанасцю прафіліруючых класаў па асноўных чыгуначных спецыялізацыях, пабывалі ў кабінеце інфармацыйных тэхналогій і ў майстэрні тэхнічнай творчасці і чыгуначнага мадэлявання. Падарожжа завяршылася каля дзейнага макета чыгункі, размешчанага ў фае навучальнага цэнтра.

Павышэнне прэстыжнасці чыгуначных прафесій - адна з галоўных задач Дзіцячай чыгункі. З мэтай прафарыентацыйнай работы і па традыцыі юныя чыгуначнікі наведалі Мінскі Дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж чыгуначнага транспарту ім. Я. П. Юшкевіча. Намеснік дырэктара па вытворчым навучанні Наталля Ковель азнаёміла рабят з тэхнічным і наглядным абсталяваннем класаў, лабараторый і майстэрняў навучальнай установы.

Юным чыгуначнiкам цікава было даведацца, што 2022 год - юбілейны для каледжа: адной са старэйшых чыгуначных навучальных устаноў, якiя рыхтуюць чыгуначнікаў, спаўняецца 100 гадоў.

Аб напрамках дзейнасці каледжа, арганізацыі навучальнага працэсу, умовах паступлення і новых спецыяльнасцях, аб праходжанні медыцынскай камісіі, аб творчым, спартыўным і грамадскім жыцці каледжа рабятам расказаў дырэктар навучальнай установы Стурліс Дзмітрый Зігмунтавіч. Ён адзначыў, што прафесія чыгуначніка заўсёды запатрабавана ў дзяржаве і карыстаецца заслужаным аўтарытэтам і павагай. Напрыканцы сустрэчы юныя чыгуначнікі змаглі атрымаць вычарпальныя адказы на ўсе пытанні. Да спісу навін за 2022 год