Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Сезон руху на Дзіцячай чыгунцы адкрыты

10 мая 2022

30 красавіка 2022 года адбылося адкрыццё руху цягнікоў на Дзіцячай чыгунцы. Традыцыйна сезон пачаўся з урачыстай лінейкі для юных чыгуначнікаў. Старшыня савета юных чыгуначнікаў Белянкоў Даніла адрапартаваў аб гатоўнасці змен да пачатку летняй цягніковай практыкі. На ўрачыстай лінейцы перад юнымі чыгуначнікамі выступіў першы намеснік начальніка Беларускай чыгункі Шаўчэнка Уладзімір Фёдаравіч. Па новай традыцыі на Дзіцячай чыгунцы рабятам другога года навучання былі ўручаны значкі "Дзіцячая чыгунка".

Да свята Перамогі на Дзіцячай чыгунцы падрыхтоўку пачалі яшчэ напярэдадні. Святочна былі ўпрыгожаны станцыі Заслонава і Сасновы бор, прызначаны цягніковыя і станцыйныя брыгады з ліку юных чыгуначнікаў. На станцыі Заслонава была арганізавана святочная праграма "Возьмемся за рукі, сябры", дзе выступалі заслужаныя аматарскія калектывы Культурна-спартыўнага цэнтра чыгуначнікаў. На станцыі Сасновы бор, а потым і ў вагоне цягніка ў выкананні інструктара Дзіцячай чыгункі Масловіч Наталлі і юных чыгуначнікаў гучалі песні ваенных гадоў. Усе наведвальнікі атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою. Да спісу навін за 2022 год