Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Прафесія - чыгуначнік

19 снежня 2022

Выбар прафесіі - гэта крок, які вызначае дарослае жыццё кожнага чалавека. Правільна абраць прафесію - значыць абраць сваё месца ў жыцці. З мэтай прафесійнай арыентацыі для юных чыгуначнікаў Дзіцячай чыгункі імя К.С.Заслонава была арганізавана экскурсія ў Цэнтр кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі. Прафесія двіжэнца заўсёды ў ліку прыярытэтных для выхаванцаў дзіцячай магістралі.

Дзеці разгледзелі інфармацыйнае табло калектыўнага карыстання, назіралі за працай паязднога дыспетчара. У навучальным класе юным чыгуначнікам расказалі. як праходзiць навучанне работнікаў цэнтра і прадэманстравалі фільм пра этапы развіцця Беларускай чыгункі. З вялікай цікавасцю выхаванцы дзіцячай магістралі слухалі расказ аб рабоце службы электразабеспячэння. Экскурсія пакінула ў рабят незгладжальнае ўражанне. Яны пажадалі работнікам Цэнтра ўпраўлення перавозкамi моцнага здароўя, удачы і далейшых творчых поспехаў.

7 снежня 2022 года ў навучальным цэнтры Дзіцячай чыгункі імя К.С.Заслонава адбылася сустрэча юных чыгуначнікаў з выкладчыкамі Мінскага дзяржаўнага каледжа чыгуначнага транспарту імя Я.П.Юшкевіча. Рабятам расказалі аб перспектывах далейшага развіцця Беларускай чыгункі, аб новых прафесіях, запатрабаваных на чыгуначным транспарце, аб умовах паступлення ў каледж і аб правілах праходжання вытворчай практыкі. Падчас сустрэчы юнакі і дзяўчаты атрымалі вычарпальныя адказы на ўсе пытанні, што іх цікавілі, і атрымалі шмат карыснай інфармацыі, якая спатрэбіцца ім пры выбары чыгуначнай прафесіі.

14 снежня 2022 года ў мэтах прафарыентацыі школьнікаў і знаёмства з работай Дзіцячай чыгункі імя К.С.Заслонава канал «Культура» Беларускага радыё запрасіў групу юных чыгуначнікаў і прадстаўніка педагагічнага калектыву дзіцячай магістралі - старэйшага інструктара Наталлю Саевіч прыняць удзел у праграме «Дасціпныя, нястомныя, кемлівыя». У ходзе сумеснага дыялога з вядучай канала Наталляй Сіротка асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням навучальнага працэсу, праходжання цягніковай практыкі для юных чыгуначнікаў і далейшаму развіццю Дзіцячай чыгункі. Да спісу навін за 2022 год