Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Вясновыя навiны ад Дзiцячай чыгункi

21 сакавіка 2023

«Правільны выбар  - твая ўпэўненая будучыня!». Дыялогавая пляцоўка пад такой назвай прайшла ў навучальным цэнтры Дзіцячай чыгункі імя К.С.Заслонава. У адкрытым дыялогу принялі ўдзел прадстаўнікі Мінскага дзяржаўнага каледжа чыгуначнага транспарту імя Я.П.Юшкевіча – майстар вытворчага навучання Баброў Аляксандр Генадзьевіч і выкладчык каледжа Сяўбітаў Яўген Андрэевіч. У ходзе дыялогу, накіраванага на аказанне прафарыентацыйнай падтрымкі ў своечасовым выбары прафесіі, рабятам расказалі аб дзейнасці навучальнай установы, аб прафесіях, найбольш запатрабаваных на чыгунцы, аб асаблівасцях прыёмнай кампаніі, аб важнай ролі моладзі ў інавацыйным развіцці транспартнай сістэмы.

Дзіцячая чыгунка імя К.С.Заслонава актыўна супрацоунічае з грамадскімі і сацыяльнымі арганізацыямі города Мінска. У рамках сацыяльнага праекта «Час запальваць зоркі», накіраванага на фарміраванне і развіццё навыкаў сацыяльнага адаптавання людзей з абмежаванымі магчымасцямі, у навучальным цэнтры дзіцячай магістралі адбылося мерапрыемства для групы маладых інвалідаў адзялення дзеннага знаходжання ТЦ САН Кастрычніцкага раёну сталіцы – «Беларуская чыгунка. Па шляхах гісторыі». Удзельнікі мерапрыемства прайшлі па навучальным кабінетам, азнаёміліся з навейшымі тэхнічнымі прыладамі, трэнажорамі i макетамі. Зацікавіла гасцей экспазіцыя залы гісторыі Мінскага адзялення Беларускай чыгункі, размешчанай у навучальным цэнтры, дзе маладыя людзі здзейснілі займальны экскурс у гісторыю чыгунак. Усе ўдзельнікі падзякавалі за цікавую экскурсію і адзначылі, што  сустрэча пакінула массу яркіх ўражанняў і пазітыўных эмоцый.

18 красавіка 2023 года юныя чыгуначнікі Дзіцячай чыгункі імя К.С.Заслонава прынялі ўдзел у святочным мерапрыемстве, прысвечаным 85-годдзю Кастрычніцкага раёна сталіцы. На плошчы Культурна-спартыўнага цэнтра чыгуначнікаў Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі навучальныя ўстановы і прадпрыемствы Кастрычніцкага раёна арганізавалі прэзентацыі сваёй прадукцыі. Вялікую цікавасць у жыхароў Кастрычніцкага раёна выклікала міні-экспазіцыя залы гісторыі Мінскага аддзялення чыгункі, экспанаты якой расказваюць пра гісторыю першага вакзала ў Мінску. Вакзал называўся Брэсцкім і знаходзіўся на тэрыторыі цяперашняга Кастрычніцкага раёна. Юных наведвальнікаў зацікавіла інфармацыя аб дзейнасці дзіцячай магістралі. Канцэрт, атракцыёны, вясёлыя персанажы, сонечнае надвор'е стваралі выдатны настрой і выклікалі шмат пазітыўных эмоцый. Да спісу навін за 2023 год