Навінная стужка дзіцячай магістралі
03 красавіка 2023
Гульнявая квэст-тэхналогія трывала ўваходзіць у навучальна-адукацыйны працэс на Дзіцячай чыгунцы імя К.С.Заслонава. На працягу тыдня ў навучальным цэнтры дзіцячай магістралі быў праведзены квэст "Падарожжа па чыгунцы" для юных чыгуначнікаў 1-га года навучання. Мэта квэста - фармаванне пазнавальнай цікавасці і творчай дзейнасці навучэнцаў. Выконваючы ўсе этапы квэста, маладыя чыгуначнікі-пачаткоўцы прайшлі па кабінетах навучальнага цэнтра, папоўнілі свой багаж ведаў па чыгуначных дысцыплінах, пазнаёміліся з інструктарскім саставам дзіцячай магістралі, даведаліся шмат новага пра гісторыю і развіццё чыгуначнага транспарту, разгледзелі ў дзеянні навучальныя макеты і трэнажоры.
Падчас квэста рабяты дзейнічалі адной дружнай камандай. Выявіўшы кемлівасць, логіку яны паспяхова выканалі ўсе заданні.
Юныя чыгуначнікі Дзіцячай чыгункі імя К.С.Заслонава наведалі Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці - адзін з самых маладых і тэхналагічных музеяў краіны.
Экспазіцыя музея ахоплівае перыяд сучаснай гісторыі Рэспублікі Беларусь і прысвечана палітычнаму, эканамічнаму, навуковаму, культурнаму і спартыўнаму жыццю краіны. Збор музея складае каля 4 тыс. адзінак захоўвання, 800 з якіх прадстаўлены ў пастаяннай экспазіцыі. Юныя чыгуначнікі агледзелі макеты архітэктурных помнікаў, пабудаваных ці рэканструяваных у перыяд незалежнасці краіны, прысвечаныя развіццю Рэспублікі Беларусь. Рабяты наведалі Канферэнц-залу, прызначаную для перамоў замежных дэлегацый, часовых выставак, інтэрактыўных і патрыятычных мерапрыемстваў.
Юныя чыгуначнікі падзякавалі навуковаму супрацоўніку музея за вельмі цікавую і змястоўную экскурсію.
Юныя чыгуначнікі Дзіцячай чыгункі імя К.С.Заслонава наведалі "Мінскі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту імя Я.П.Юшкевіча". Рабятам расказалі аб плане прыёму і правілах паступлення ў 2023 годзе. З асаблівай увагай юныя чыгуначнікі слухалі пра спецыяльнасці, якія яны будуць вывучаць у каледжы. Для рабят арганізавалі экскурсію па каледжы і паказалі тэхнічную частку, дзе жадаючыя юныя чыгуначнікі маглі адчуць сябе ў ролі машыніста за сімулятарам ВЛ80с. На працягу ўсёй экскурсіі рабяты задавалі розныя пытанні, звязаныя з паступленнем у 2023 годзе.
У мэтах стварэння ўмоў для інтэлектуальнага развіцця юных чыгуначнікаў у навучальным цэнтры Дзіцячай чыгункі імя К.С.Заслонава адбыўся шахматна-шашачны турнір. Рабяты з вялікай адказнасцю і з непрыхаванай цікавасцю паставіліся да ўдзелу ў спаборніцтвах.
Шашкі і шахматы - гэта і навука, і спорт, і мастацтва ў адной гульні, якая дастаўляе шмат радасці і задавальнення! Гэта дапамагае падлеткам стаць больш сабранымі, самакрытычнымі, выпрацоўвае звычку самастойна думаць, прымаць рашэнні, змагацца да канца, не маркоціцца пры няўдачах. Усе гэтыя якасці спатрэбяцца юным чыгуначнікам пры праходжанні паяздной практыкі на дзіцячай чыгунцы і ўвогуле ў дарослым жыцці.
Пераадольваючы хваляванне, кожны ўдзельнік імкнуўся да перамогі. Да спісу навін за 2023 год