Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Ёсць нагода ганарыцца!

11 красавіка 2023

6 красавіка 2023 года ў Культурна-спартыўным цэнтры УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» адбыўся  конкурс « Міс і Лідэр малой Беларускай магістралі» сярод юных чыгуначнікаў Дзіцячай чыгункі імя К.С.Заслонова. Мэта правядзення конкурса – рэалізацыя дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі  на Мінскім аддзяленні Беларускай чыгункі.

У конкурснай праграме прынялі ўдзел дзесяць рабят: пяць дзяўчат і пяцёра юнакоў – выхаванцаў дзіцячай магістралі.

У складзе кампетэнтнага журы прысутнічалі начальнік Дзіцячай чыгункі імя К.С.Заслонова Маркаў Максім Аляксандравіч, дырэктар Культурна-спартыўнага цэнтра  чыгуначнікаў Праскурава Наталля Варленаўна, сакратар галіновага камітэта АА  БРСМ Рандоўцаў Павел Іванавіч, прэс-сакратар Беларускай чыгункі Казюцін Дзмітрый Аляксандравіч.

Старшыня журы – намеснік начальніка УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Навуменка Павел Леанідавіч.

Конкурс складаўся з пяці этапаў. Першы этап – «Мой мір учора, сёння, заўтра». Кожны ўдзельнік прадставіў сваю візітную картку, дзе расказаў пра сябе, сваім ладзе жыцця, захапленнях і аб сваёй мары. Візітоўкі былі па-свойму цікавыя і арыгінальныя, але ў кожнай прагучала тое, што аб'ядноўвае ўсіх удзельнікаў конкурсу – гэта захапленне чыгункай.

Кемлівасць, логіку, эрудыцыю рабяты праявілі, адказваючы на пытанні з розных абласцей ведаў у інтэлектуальнай размінцы «Бліц-апрос».

У наступным этапе «Хвіліна славы» удзельнікі конкурсу паказалі разнастайнасць свайго таленту і сапраўднае майстэрства. Кожны выступ быў унікальным і непаўторным.

Здзівілі ўсіх юныя ўдзельнікі і сваімі нечаканымі творчымі рашэннямі ў перспектыўным этапе конкурсу «Якой я бачу Дзіцячую чыгунку ў будучыні».

Патэнцыял у рабят велізарны: столькі ідэй, задумак, праектаў, і ўсё жадаецца рэалізаваць, каб іх любімая магістраль –вузкакалейка і ў будучыні квітнела.

Самым яркім этапам конкурсу стаў «Вясновы калаж», дзе дзяўчаты дэфіліравалі ў сваіх вясновых уборах з наступным апавяданнем аб іх уборы ў розных жанрах, а юнакі дэманстравалі загадзя прыгатаваны, або набыты арыгінальны букет кветак, чыталі выдатныя вершы і дарылі свае вясновыя шэдэўры ўдзельніцам конкурсу. Творчая фантазія, выдумка, артыстызм пакарылі і гледачоў, і журы.

Усе ўдзельнікі конкурсу вельмі хваляваліся, але стараліся трымацца годна, і ў кожнага з іх ёсць нагода ганарыцца!

Пераможцамі конкурсу сталі Міс малой  Беларускай магістралі – Ксенія Навумава, Лідэр малой  Беларускай магістралі – Максім Федарынчык.

Усе ўдзельнікі конкурсу былі ўзнагароджаны памятнымі дыпломамі і падарункамі ад Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Выдатныя выступленні, падтрымка балельшчыкаў,  мора эмоцый, цудоўны настрой зрабілі свята незабыўным. Да спісу навін за 2023 год

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць