Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Быць бацькамі – вялікае шчасце!

24 мая 2023

Вельмі важную ролю ў жыцці кожнага чалавека гуляе шчаслівая і дружная сям'я. Варвашэвіч Дзмітрый Сцяпанавіч, скончыўшы школу, планаваў паступаць у Брэсцкі чыгуначны каледж, але жыццё распарадзілася інакш. Паехаў за кампанію з малодшай сястрой паступаць у Баранавіцкі дзяржаўны каледж лёгкай прамысловасці, дзе на першым курсе пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Ганнай Пранасаўнай. Чатыры гады вучобы прабеглі хутка, у планах было стварыць моцную і дружную сям'ю. Каб пасля размеркавання не раз'ехацца па розных гарадах, ажаніцца вырашылі на 4 курсе. Размеркаванне маладая сям'я Варвашэвічаў атрымала на Дзяржынскую швейную фабрыку «Эліз».

Пасля службы ў арміі Дзмітрый уладкаваўся працаваць у Мінскае вагоннае дэпо, дзе працаваў слесарам па рамонце рухомага саставу, а цяпер - электрагазазваршчык.

Першынца Уладзіслава, якому ўжо 21 год, маладая сям'я чакала з вялікім нецярпеннем. Цяпер Улад вучыцца ва ўніверсітэце. Праз год у сям'і з'явілася дачка Яна, якая сёлета адзначыла 20-гадовы юбілей, яна студэнтка Беларускага дзяржаўнага медыцынскага каледжа. На працягу шасці гадоў маладая сям'я жыла з бацькамі Ганны і адначасова будавала сваё жыллё. Пераехаўшы ва ўласны дом, на наваселле атрымалі ў падарунак сына Паўла, яму летам споўніцца 15 гадоў. Павел на дадзены момант – школьнік, захапляецца баскетболам і ігрой на гітары.

Пасля вялікага перапынку ў сям'і нарадзіўся яшчэ адзін сын Антон. Ён вельмі працавіты, незаменны памочнік таты па гаспадарцы. А каб яму было не сумна, хутка падарылі браціка Міхаіла, які з вялікім нецярпеннем летам рыхтуецца пайсці ў дзіцячы садок.

З аднаго боку мець вялікую сям'ю – гэта велізарная праца, але з другога, быць бацькамі – вялікае шчасце! Калі дзеці абдымаюць і цалуюць-гэта вельмі дорага ў жыцці. Гэта лепшая падзяка бацькам за іх бяссонныя ночы, бязмежнае цярпенне і любоў. У 2021 годзе Ганна Пранасаўна ўзнагароджана ордэнам Маці.

Сям'я дружная, з агульнымі інтарэсамі, стараецца падтрымліваць і дапамагаць адзін аднаму, любіць займацца добраўпарадкаваннем двара і вырошчваць кветкі. У ёй пануе каханне, разуменне і клопат. Прыстойнасць, добразычлівасць, сумленнасць, вера ў Бога – тыя якасці, якія Дзмітрый і Ганна імкнуцца перадаць сваім дзецям, бо менавіта ад бацькоў залежыць, якімі людзьмі яны стануць, калі вырастуць.

Ганна Варвашэвіч кажа: "Гадаваць 5-х дзяцей гэта не подзвіг, калі побач ёсць надзейная апора, каменная сцяна - мой любімы муж". Да спісу навін за 2023 год