Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Сям'я - гэта галоўнае ў жыцці!

26 мая 2023

Сям'я-гэта самае галоўнае, што ёсць у нас у жыцці! 

Дзяжурны па зале вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі Гайбовіч Іна Георгіеўна з мужам Віталём выхоўваюць траіх выдатных хлапчукоў: Платону-малодшаму 5 гадоў, Глебу 8 гадоў, Мікіту - 16.

“Менавіта ў сям'і”, - распавядае Іна – “Мы вучымся любіць, разумець адзін аднаго, клапаціцца пра блізкіх, дараваць крыўды і паважаць старэйшых. 

Наша сям'я праводзіць шмат часу разам. Мы разам гуляем у розныя гульні і падарожнічаем. 

У нашай сям'і заўсёды пануе любоў, павага і падтрымка. Для нас нараджэнне кожнага дзіцяці ўносіць у сямейнае жыццё не толькі клопаты, але і новае шчасце!

Мы - шматдзетная сям'я! Мы - добры прыклад для іншых! Мы паказваем, што любоў і падтрымка дапамагаюць пераадольваць усе цяжкасці і ствараць шчаслівую сям'ю!!!”. Да спісу навін за 2023 год