Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Сям'я - гэта крэпасць

26 мая 2023

"Сям'я - гэта наша крэпасць, якую не можа пахіснуць ніякая бура» - з такім дэвізам па жыцці ідзе сям'я чыгуначнікаў Шут. Касір білетны станцыі Мінск-Пасажырскі Наталля і яе муж Сяргей выхоўваюць траіх выдатных дзяцей: дачку Маргарыту і сыноў Кірыла і Рамана. Маргарыта - сапраўды ўвасабленне жаноцкасці: дзяўчынка займаецца бальна-спартыўнымі танцамі, а таксама грае на фартэпіяна. Моцная палова сям'і захапляецца шахматамі, гэта захапленне прышчапіў хлопчыкам тата. Ні адно свята сям'я Шут не праводзіць паасобку, захоўваючы хатнюю ўтульнасць і згуртаванасць. Выхадныя Наталля і Сяргей заўсёды імкнуцца напоўніць новымі эмоцыямі, уражаннямі і паездкамі, падарыць радасць сваім дзецям. Заўсёды разам, заўсёды побач-вось аснова сямейнага жыцця сям'і чыгуначнікаў з Мінска. Да спісу навін за 2023 год