Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Сям'я інтэлектуалаў

16 мая 2023

27 гадоў працуе ў лакаматыўным дэпо Маладзечна Сак Барыс Яўгенавіч. Сям'я Сак цесна злучана з чыгункай.  Маці Барыса Яўгенавіча - Лідзія Пятроўна працавала ў аддзеле працы і зарплаты лакаматыўнага дэпо Маладзечна, бацька Яўген Рыгоравіч быў машыністам цеплавоза дэпо. Абодва прапрацавалі больш 30 гадоў і выяўлялі сябе як адказныя і надзейныя супрацоўнікі. Зараз у дэпо працягвае працаваць слесарам КВПіА іх сын Сак Барыс Яўгенавіч, яго жонка Сак Марына Ўладзіміраўна – настаўнік-дэфектолаг у ДУА "Гімназія №7 г.Маладзечна".

Іх сын Андрэй вучыцца ў 9 класе ДУА "Гімназія №7 г. Маладзечна". З першага класа Андрэй выяўляе цікавасць да ўсяго новага, удзельнічае ў дыстанцыйных, школьных, раённых, рэспубліканскіх алімпіядах па шматлікіх прадметах. Мае некалькі дзясяткаў медалёў за высокія вынікі. Удзельнік гарадскога спаборніцтва сярод навучэнцаў па гульні "Брэйн-рынг",  капітан школьнай каманды. У 6 класе стаў пераможцам рэспубліканскага тэлевізійнага праекта "Я ведаю!", які трансляваўся па канале "Беларусь 1". Выдатнік, мае мноства пахвальных грамат. Разам з бацькамі ўдзельнічае ў квiзе "Мазгабойня»". Сям'я актыўна наведвае выставы, бібліятэку, музеі, спартыўныя мерапрыемствы. 

Мы па па-сапраўднаму ганарымся, што ў нашым дэпо працуюць сем'і, якія выхоўваюць дастойнае, высокаінтэлектуальнае пакаленне. Да спісу навін за 2023 год