Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Першы дзень лета на дзіцячай магістралі

07 чэрвеня 2023

1 чэрвеня 2023 года на Дзіцячай чыгунцы імя К.С.Заслонава прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага дня абароны дзяцей. 

На станцыі Заслонава панавала святочная атмасфера. Валанцёры Дарожнай арганізацыі Беларускай чыгункі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа правялі для пасажыраў цікавую і пазнавальную віктарыну па бяспечных паводзінах на чыгуначным транспарце. Усе ўдзельнікі віктарыны атрымалі інфармацыйныя буклеты Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. Свае музычныя віншаванні дарылі дарослым і дзецям творчыя калектывы Культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.

У гэты дзень прадстаўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь правялі акцыю "Не пакідайце дзяцей адных". Выстава тэхнікі МНС на станцыі Сасновы бор нікога не пакінула абыякавым. Тут можна было прымераць баявое адзенне ратавальнікаў і са ствала высокага ціску збіваць цэлi, а таксама паўдзельнічаць у пажарным боўлінгу. Юныя пасажыры ўдзельнічалі ў інтэрактыўных конкурсах і за кожны правільны адказ атрымлівалі буклеты і шарыкі.

Галіновая арганізацыя БРСМ арганізавала сумеснае мерапрыемства з моладдзю Беларусбанка. Маленькія наведвальнікі дзіцячай магістралі мелі магчымасць скласці мазаічную карту Беларусбанка, паўдзельнічаць у конкурсе, хто далей кіне своеасаблівыя плюшкі ў форме манет і выйграць прызы: кнігі, карабіны, ручкі, блакноты і шмат іншага.

Свята дзяцінства выклікала шмат незабыўных уражанняў і станоўчых эмоцый!

Да спісу навін за 2023 год