Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Рамантыка і адказнасць у адной кабіне.

12 чэрвеня 2023

9 чэрвеня 2023 года з мэтай прафесійнай арыентацыі сярод падлеткаў для юных чыгуначнікаў Дзіцячай чыгункі імя К.С.Заслонава была арганізавана экскурсія ў лакаматыўнае дэпо Мінск.

Машыніст-інструктар па падрыхтоўцы кадраў Дземскі Леанід Гейнрыхавіч правёў інструктаж па ахове працы і распавёў аб правілах па бяспечных паводзінах на чыгуначным транспарце. Рабяты прайшлі па цэхах дэпо, пабывалі на ўчастках рамонту і эксплуатацыі лакаматываў, паспрабавалі сябе ў ролі машыніста на трэнажоры ВЛ80С, пазнаёміліся з абсталяваннем дызель-цягніка ДП-3. Прафесія машыніста і памочнiка машыніста заўсёды ў прыярытэце ў юных чыгуначнікаў. Леанід Гейнрыхавіч падрабязна расказаў аб спецыфіцы гэтых прафесій і адказаў на ўсе пытанні, якія цікавяць рабят.

Потым юныя чыгуначнікі наведалі Музей баявой і працоўнай славы лакаматыўнага дэпо Мінск, дзе пазнаёміліся з гісторыяй дэпо. Да спісу навін за 2023 год